І танк не дапамог

|

Гарадзенская міліцыя паўсутак ахоўвала фуру з яблыкамі, якая патрапіла ўчора ў вечары ў аварыю ў Гарадзенскім раёне. Выцягнуць машыну з кювету не змог нават танк, які прыехаў з суседняга вайсковага палігона.

З вяселля — у турму. Гісторыя экстрэмальнага кахання

|

Так называецца артыкул, апублікаваны 5 лютага на сайце “Нашай Нівы”. Яго героі – гарадзенцы Алесь Кіркевіч і Надзея Крапівіна. Праз некалькі дзён пасля вяселля Алеся забралі ў следчы ізалятар КДБ у Мінску.

У Ваўкавыску цягнік збіў мужчыну

|

Дваццацісямігадовы мужчына пераходзіў увечары 4 лютага рэйкі не праз пераход і патрапіў пад грузавы цягнік. Гэта ўжо трэці ў Ваўкавыску за апошні час няшчасны выпадак на чыгунцы.

Гарадзенскія хакеісты перамаглі “Шыннік”

|

Госці з Бабруйску не змаглі сёння супрацьстаяць на роўных аднаму з лідэраў Адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі. Гарадзенцы перамаглі сваіх супернікаў з лікам 6-1.

Ці ўсталююць у гарадзенскай кірсе арган?

Гісторыя гарадзенскай кірхі распачыналася з будынка кавярні, падоранай лютэранам каралём Аўгустам Панятоўскім. У наступным годзе кірсе, якую бачым сёння, будзе сто гадоў. Невялікая лютэранская абшчына збірае сродкі, каб рэстаўраваць будынак.

На “Азоце” будзе новы кіраўнік

|

Цяперашні дырэктар прадпрыемства Ігар Жылін быў прызначаны сёння Аляксандрам Лукашэнкам кіраўніком Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі.

Камітэт дзяржкантролю знайшоў на Гродзеншчыне аграгарадкі-падробкі

|

Аграгарадкі, якія не адпавядаюць гэтаму статусу, паўсталі ў вёсках Мастоўскага, Свіслацкага і Карэліцкага раёнаў.

Ветэраны катэгарычна супраць вуліцы Ларысы Геніюш

|

Аднагалосна супраць перайменавання вуліцы Савецкай у Зэльве ў вуліцу Ларысы Геніюш выступіў прэзідыум раённага савета ветэранаў.

Алесю Кіркевічу прад’явілі абвінавачанне

|

Намесніка старшыні гарадзенскага маладога фронту абвінавачваюць у актыўным удзеле ў масавых беспарадках. Паводле ч.2 арт.293 Кіркевічу пагражае ад 3 да 8 гадоў пазбаўлення волі.

Вынесены прысуд гродзенскім наркадылерам

|

Яны былі ўдзельнікамі сеткі наркадылераў, што распаўсюджвала ў рэгіёне сумесі для палення, у склад  якіх уваходзіла асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва JWH-250.