На апошніх секундах “Кронан” выпусціў перамогу над “Машэкай”

|

У сераду, 21 верасня, гарадзенскі “Кронан” правёў чарговы тур чэмпіянату краіны. У напружаным матчы гаспадары павінны былі перамагаць “Машэку”, але на апошніх секундах упусцілі перамогу і далі магчымасць магілёўскаму клубу зраўняць лік.

“Нёман” у гасцях закінуў дзесяць шайбаў “Магілёву”

|

У чарговым туры чэмпіянату Беларусі па хакеі гарадзенскі “Нёман” не на жарт разышоўся ў Магілёве, дзе здолеў разграміць мясцовую каманду з лікам 10:1.

Цэнтр Гродна пачынаюць вызваляць ад машын

|

На вуліцы Віленскай да канца тыдня дарожна-рамонтная служба павінна прыбраць бясплатную “зону для таксістаў”, якая знаходзіцца побач з платнай паркоўкай. У будучыні там з’явяцца парковачныя месцы для інвалідаў. Тым, хто паркаваўся там раней, будзе забаронена гэта рабіць.

Стаць аніматарам з дапамогай краўдфандынгу. Гарадзенец паступіў у лепшую еўрапейскую школу анімацыі, але аплаціць вучобу не можа

|

Эдвард Курчэўскі з ранняга дзяцінства марыў ствараць мультфільмы. Ён маляваў ў Гродне, маляваў і здымаў у Польшчы, а цяпер малюе ў Францыі. Эдвард зразумеў, што менавіта ў парыжскай школе анімацыі “Gobelins l’école de l’image” зможа цалкам раскрыцца і прынесці свету штосьці новае. Аднак спыніць яго на шляху могуць цяжкасці з аплатай навучання.

Дзевяць будынкаў Гродна, якім трэба вярнуць даўні выгляд

|

У Гродне ёсць нямала гістарычных будынкаў, якія захаваліся, але толькі ў скажоным (часам да непазнавальнасці) выглядзе. Спіс такіх будынкаў вялікі. У гэтым матэрыяле паказана частка найбольш цікавых гістарычных аб’ектаў, аднаўленне страчанага аблічча якіх вельмі важна для павелічэння прывабнасці архітэктурнага ансамбля старога горада. Піша Яўген Аснарэўскі.

“Машын няма – і дыхаць лягчэй”. Гарадзенцы падтрымалі сусветны Дзень без аўтамабіля

|

Многія гарадзенцы раніцай 22 верасня пакінулі свае аўто дома і пераселі на ровары, а хтосьцi вырашыў скарыстацца грамадскім транспартам. У ліку тых, хто падтрымаў сусветны Дзень без аўтамабіля, быў і старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой.

“Тут каманды няма, а вы еўракубкі хочаце”. “Шахцёр” у Гродне выбіў “Нёман” з Кубка Беларусі

|

Каманда Ігара Кавалевіча не здолела на сваім полі ўвечары 21 верасня абгуляць “Шахцёр” і выйсці ў наступны раўнд Кубка Беларусi. Асноўны час матчу скончыўся пры ліку 1:1, але ўжо на дадатковых хвілінах госці здолелі забіць вырашальны гол і выбіць гарадзенцаў з розыгрышу Кубка.

На Беларускай АЭС з “тэхнічным візітам” пабывала Еўракамісія: абмяркоўвалі бяспеку

Два дні ў Беларусі знаходзілася дэлегацыя Еўракамісіі. Асноўная тэма гэтага візіту і перамоў з беларускім бокам – стрэс-тэсты і бяспека Беларускай АЭС. Аб’ект наведаў намеснік генеральнага дырэктара па энергетыцы Еўракамісіі Герасімас Томас – ён і распавёў журналістам пра першыя вынікі сустрэчы з беларускім бокам, піша TUT.BY.

Занадта блізка да мяжы: галасы знікнулых вёсак, дзе сёння блукаюць толькі нелегалы

Таксама як “уз’ядналі” Беларусь восенню 1939 года, таксама і раз’ядналі яе летам 1944-га. Успомнім пра тыя падгродзенскія вёскі, якія назаўсёды зніклі таму, што аказаліся занадта блізка ад мяжы СССР і сацыялістычнай Польшчы.

У Гродне адкрываецца школа радыёвядучых

|

Слухаеце радыё і ўяўляеце сябе на месцы радыёвядучага? Марам пара спраўджвацца – запрашаем вас у Школу радыёвядучага. Заняткі вядзе вядомая радыёвядучая, начальнік аддзела радыёвяшчання Радыё MFM 105.0 і інфармацыйнага вяшчання тэлебачання тэлеканала «Гродна плюс» Ульяна Шубко.