Вакол “Палімпсеста” пачаўся канфлікт

|

За некалькі гадзін да прэзентацыі апошняга тома гістарычнага зборніка “Гарадзенскі палімпсест” паміж яго аўтарамі пачаў разгортвацца канфлікт у віртуальнай прасторы.

Акоўцы ўзгадалі сваіх герояў

|

“Памяці герояў Арміі Краёвай” – так называецца выстава Таварыства польскіх мастакоў пры Саюзе палякаў у Беларусі. На яе адкрыцці гаворка ішла не толькі пра гісторыю, але і пра сучаснасць.

Невядомыя знішчылі крыж жаўнеру Арміі Краёвай у Рачкаўшчызне

Скарыстаўшыся адсутнасцю ўладальнікаў участка, невядомыя спілавалі крыж, усталяваны 12 мая ў памяць аб кіраўніку сіл АК Ліда-Шчучын Анатолю Радзівоніку “Олеху”. Раней за ўсталяванне крыжа і арганізацыю малітвы на меркаваным месцы смерці “Олеха” былі аштрафаваныя актывісты Саюза палякаў у Беларусі.

Гарадзенскія актывісты АГП абмеркавалі праблему смяротнага пакарання

Увечары 15 ліпеня ў гродзенскім офісе Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі прайшоў прагляд фільма “Убыл по приговору”, знятага беларускімі праваабаронцамі. Стужка прысвечана праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі.

Брэнд горада: хто і як павінен яго распрацоўваць?

|

У першай частцы артыкула мы паспрабавалі вызначыць, чым з’яўляецца брэнд горада і якія сімвалы Гродна ведаюць яго жыхары. Далей варта задумацца над пытаннем: хто павінен распрацоўваць і прасоўваць гарадскі брэнд?

Брэнд горада: прыгожая абгортка да смачнага зместу

|

Нядаўна ў жыццё беларусаў увайшлі размовы пра брэнды гарадоў. Сапраўды, чым эфектыўней будзе “прадавацца” горад, тым лепей будуць жыць яго жыхары. Гарадзенскія ўлады ўслед за мінчукамі вырашылі, што няблага будзе і нам прыдумаць прадаваемы брэнд. Справа пакуль на стадыі размоў, але тэма выклікала цікавасць у грамадстве і сярод экспертаў.

Святлана Куль: Наступ на літвінства гэта наступ на беларускую незалежнасць

|

У Гродне 28 чэрвеня адбылася прэзентацыя манаграфіі “Палітыка. Культура. Асоба” прафесаркі кафедры археалогіі і этналогіі ГрДУ Святланы Куль-Сяльверставай. Аўтарка выдала кнігу ўласнымі высілкамі і за ўласныя грошы.

Пашыранае польскае консульства адкрыецца ў верасні

Скончыліся паўтарагадовыя працы па пашырэнні Генеральнага консульства Польшчы ў Гродне. У верасні, разам са сканчэннем рамонту вуліцы Будзёнага, адбудзецца афіцыйнае адкрыццё.

Удзельнікі Форума польскай адукацыі ў Гродне: “Польская мова ў Беларусі можа знікнуць”

На ІІІ Форуме польскай адукацыі, які праходзіў 15 чэрвеня ў Генеральным консульстве Польшчы ў Гродне, настаўнікі і дыпламаты прызналі, што колькасць беларускіх вучняў, якія вывучаюць польскую мову, змяншаецца.

На гендарным семінары абмеркавалі праблемы выхавання, сэксуальнасці ды разводаў

|

У мінулую суботу ў Гродне прайшоў семінар па гендарных пытаннях. На ім былі прадстаўлена два прадукты, створаныя ў межах доўгатэрміновага праекта “Развіццё гендарнай адчувальнасці, як перадумовы гендарнай роўнасці ў Беларусі”.