Анджэй Пачобут прызнаны грамадскім лідарам года

|

31 студзеня 2013 года ў Гродне прайшло ўзнагароджанне Анджэя Пачобута прэміяй ад Асамблеі НДА ў намінацыі “Грамадскі лідар года”. Разам з галоўным рэдактарам Arche Валерам Булгакавым яны набралі аднолькавую колькасць галасоў.

Праз мяжу без візы: партрэт нелегала

|

Ад 550 да 700 парушальнікаў дзяржаўнай мяжы і  1300-1500 парушальнікаў заканадаўства аб дзяржаўнай мяжы затрымлівае штогод цягам апошніх пяці гадоў Гарадзенская памежная група. Пра гэта “Твайму стылю” распавёў намеснік начальніка памежнай заставы “Бяляны” ст. лейтэнант Аляксандр Бадыль.

Беларусы ратуюць свае балоты

|

Звыш дзевяці тысяч чалавек падпісаліся пад электроннай петыцыяй з заклікам спыніць асушэнне васьмі беларускіх балот. Два з іх знаходзяцца непадалёк ад Гродна.

Ці падстаўна штрафуюць за багаж больш за 5 кіло?

|

“Тры-два-адзін. Кантроль! Прад’явіце праязныя квіткі ці прабітыя талоны. Калі ваш багаж важыць больш за пяць кілаграмаў – вы павінны прабіць два талончыкі, інакш – плаціце штраф”.

Алесь Госцеў: “Мы былі самі сабе цэнзарамі”

|

Вядомы краязнаўца Алесь Госцеў расказвае пра гісторыю выдання “Кронана”, самаробныя пераплёты, а таксама спрабуе параўнаць яго з падручнікам “Гродназнаўства”.

Беларусы працягваюць співацца

|

Навагоднія святы яшчэ раз прадэманстравалі, у якую прорву каціцца нашае грамадства.

Гарадзенскі пісьменнік напісаў кнігу пра Алеся Белакоза

|

“Як жыць, дык жыць для Беларусі” – новая кніга Міхася Амялішкі, выдадзеная ў канцы 2012 года выдавецтвам “Кнігазбор”. Яна прысвечана Алесю Белакозу, заслужанаму настаўніку Беларусі, стваральніку ўнікальнага Гудзевіцкага музея.

Гарадзенцы чытаюць класіку і ашчаджаюць “на ўсім”

|

Мінулы год у Беларусі, згодна з указам кіраўніка дзяржавы, прайшоў як “Год кнігі”. Наступіўшы, з той самай ініцыятывы, стаў “Годам беражлівасці”. Карэспандэнты “Твайго стыля” апыталі 100 гарадзенцаў, каб высветліць, што чыталі ў нашым горадзе ў 2012 і як будуць ашчаджаць у 2013.

Што гарадзенцы хочуць падарыць і атрымаць на Новы год?

|

У віры прыгатаванняў да свята востра паўстае пытанне падарункаў. Што дарыць, каму дарыць і ўвогуле – ці трэба дарыць? Мы запыталі ў гарадзенцаў, што яны хочуць атрымаць на Новы год, што будуць дарыць самі і ці задаволеныя тымі падарункамі, якія атрымліваюць.

Вынікі года за 15 хвілін ад Сямёна Шапіры

У студыі тэлевізыйнай праграмы “Прамы эфір” гродзенскага тэлебачання старшыня аблвыканкама Сямён Шапіра падвёў вынікі адыходзячага года. На тое, каб успомніць усе больш-менш значныя падзеі ды падзяліцца планамі яму хапіла 15 хвілін.