“Пропаведзі” епіскапа Арцемія

|

Выйшла ў свет кніга пропаведзяў епіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія.

“Басовішча-2010”: магло быць і горш

Страшная спякота і найменшая колькасць удзельнікаў за апошнія 5 год, адсутнасць мастадонтаў беларускага року Н.Р.М. і “Нейро Дюбель” і паўтарагадзінны сэт “ляпісаў”.

На Гродзеншчыне найменшая колькасць тапельцаў

|

На мінулым тыдні ахвярамі вадаёмаў на Гродзеншчыне сталі дзесяць чалавек. Дзевяць з іх былі ў стане алкагольнага ап’янення. Усяго за бягучы год на тэрыторыі вобласці затануў 61 чалавек, з іх два – непаўнагадовыя.

У Беларусі павялічылася колькасць правоў для замежнікаў

|

Ад 21 ліпеня ўступіў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь “Аб прававым становішчы замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь”.

Уплыў Нямноўскай ГЭС на наваколле будзе мінімальны

|

Да такой высновы прыйшлі беларускія эколагі, якія прэзентавалі справаздачу ў межах сумеснага праекта ЕС і ПРААН “Пабудова патэнцыяла ў галіне стратэгічнай экалагічнай ацэнкі і ў галіне рэалізацыі прыродаахоўных канвенцый у Беларусі”.

Авіябаза ў Росі будзе закансерваваная

|

Учора большасць баявых Су-24 116-ай бамбардзіровачна-разведвальнай авіябазы ў Росі пераляцелі на аэрадром 206-ай штурмавой авіябазы ў Лідзе.

Памёр рэжысёр “Белых Росаў”

|

Развітанне з Ігарам Дабралюбавым, які здымаў легендарны фільм у Гародні, адбудзецца заўтра, 22 ліпеня ў Доме кіно.

Рэжысёр памёр на 78-ым годзе жыцця, ён будзе пахаваны ў Мінску на Маскоўскіх могілках.

Гарадзенскі пенсіянер загінуў пад коламі таксі

|

Кіроўца, які сёння ўначы збіў чалавека на пешаходным пераходзе, яшчэ не паспеў адбыць пакаранне за папярэдняе аналагічнае злачынства. Падчас адбывання пакарання ён працаваў таксістам.

Галерэя “У Майстра” запрашае на выставу Генадзя Лакобы

|

Персанальная выстава-продаж гарадзенскага мастака адкрылася ўчора. На ёй прадстаўлены працы ў розных жанрах: скульптура ў мармуры і бронзе, жывапіс, роспіс па шоўку, габелен.

Гальшаны запрашаюць на рыцарскі фэст

|

Фестываль “Гальшанскі замак – 2010” пройдзе 21 жніўня ля сцен гэтага самага замку.