У Гродна прыедзе прэм’ер-міністр Расіі Дзмітры Мядзведзеў і кіраўнікі ўрадаў ЕАЭС

|

Паседжанне Еўразійскага міжурадавага савету пройдзе ў Гродне 8 верасня, паведамілі ў прэс-службе Ураду Расіі. У расійскага прэм’ера запланаваны таксама шэраг двухбаковых сустрэч з калегамі з краін Еўразійскага эканамічнага саюзу.

Атаман Улаховіч: У Гродне няма маіх людзей, тут не мая аўдыторыя

Кіраўнік Беларускай патрыятычнай партыі Мікалай Улаховіч стаў другім кандыдатам у прэзідэнты, які прыехаў у Гродна на сустрэчу з выбаршчыкамі. Ён прагнуў сустрэцца з гарадзенцамі, але гаражане не адказалі яму ўзаемнасцю: на сустрэчу з атаманам прыйшло ўсяго пару чалавек.

Сын гродзенскага ваенкама вучыцца ў інстытуце ФСБ і ездзіць на машыне са сцягам “Наваросіі”

|

Гэтая машына са сцягам г.зв. “Наваросіі” за лабавым шклом належыць Аляксею Кучару, гродзенскаму хлопцу, які вучыцца ў інстытуце пагранічнай службы ФСБ Расіі. Фота даслаў чытач nn.by.

Пад Навагрудкам скончылі мантаж першай устаноўкі новага ветрапарку

|

Першы з пяці ветракоў новага ветрапарку ў вёсцы Грабнікі пад Навагрудкам скончылі будаваць 8 снежня. Каб замантаваць на гандоле лопасці давялося праводзіць працы ў кароткія прамежкі часу, калі зніжаецца хуткасць ветру.

Каб знайсці інвестараў для гасцініцы “Гродна” гарвыканкам замовіў прэзентацыйнае відэа

|

Чарговы, трэці ўжо аўкцыён па продажу гасцініцы і рэстарана “Гродна”, запланаваны на 14 верасня. Пачатковы кошт лоту – больш за 60 млрд рублёў або 3,4 млн долараў. У параўнанні з папярэднім аўкцыёнам ён знізіўся на 74 млрд рублёў, а дзякуючы абвалу беларускай валюты кошт у доларах стаў яшчэ больш прывабным.

Рэактар для Беларускай АЭС стаў першым, які завод “Атоммаш” выпусціў за 29 гадоў

|

Корпус рэактара для першага энергаблока АЭС у Астраўцы адправіўся з заводу “Атоммаш” у Валгадонску 14 кастрычніка. Па рацэ ён даплыве да Вялікага Ноўгарада, а адтуль чыгункай – да месца прызначэння. Агулам дарога зойме 70 сутак.

Прыбытковы бізнес па чужым “рэцэпце”: Гродна гатовы да франчайзінгу

Вядомыя франшызы моцна абаснаваліся ў Мінску і зараз з зацікаўленасцю глядзяць у рэгіёны. Гродна ёсць у сферы зацікаўленасці буйных гульцоў, а мясцовыя прадпрымальнікі гатовыя з імі супрацоўнічаць. Больш за тое, асобныя франшызы ўжо паспяхова працуюць у нас.

Следчы камітэт спыніў справу 16-гадовага веласіпедыста, які збіў на Новым мосце пешахода

|

Наезд адбыўся днём 16 чэрвеня на вуліцы Вясенняй у Гродне каля мосту праз раку Нёман. Хлопец, які ехаў па праезжай частцы на веласіпедзе, збіў невядомага мужчыну, які атрымаў цяжкія траўмы і праз 6 дзён памёр у шпіталі.

Дзе пабудуюць футбольны манеж у Гродне пакуль невядома. Каложскі парк – не канчатковы варыянт

Месца размяшчэння футбольнага манежа ў Гродне пакуль канчаткова не вызначана. Ёсць некалькі варыянтаў, якія разглядаюць спецыялісты гарвыканкама, сярод іх – Каложскі парк. Але гэта не зацверджаны варыянт.

Гарадзенскія прадпрымальнікі пагражаюць спыніць працу з новага года

|

Каля 5 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў Гродна маюць намер спыніць з новага года працу: з 1 студзеня ім забароняць гандляваць без сэртыфікатаў якасці. Акрамя таго, забарона будзе датычыць і назапашанага тавару.