Прэзідэнт Польшчы адмовіўся падтрымліваць марш правых у Гайнаўцы

Шэсце памяці Выклятых жаўнераў мае адбыцца ў Гайнаўцы на Падляшшы 27 лютага. Урачыстасць ужо паспела выклікаць шмат спрэчак, перад усім у кантэксце міжнацыянальных адносін у рэгіёне. Справа ў тым, што шэсце адбудзецца таксама ў гонар тых, хто пасля вайны забіваў мясцовых праваслаўных.

Гарадзенцы пра указ №40: “Цяпер не будзе сэнсу ездзіць за мяжу на закупы”

|

Указ № 40, які ўступіць у сілу з 14 красавіка, яшчэ болей абмяжоўвае бязмытны ўвоз тавараў для асабістага карыстання на тэрыторыю Беларусі. І праз гэта, паводле жыхароў памежнага рэгіёну, ахвотных наведваць суседнюю Польшчу стане яшчэ менш.

Почти всех учеников, которые отравились в Ратичской школе, выписали из больницы

|

Дзеці, якія 11 лютага наўпрост са школьнай лінейкі патрапілі ў шпіталь з сімптомамі атручэння невядомым рэчывам, у большасці ўжо выпісаныя з лякарні, паведаміў галоўны ўрач Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы Сяргей Таранцей.

Колькасць дзяцей, якія атруціліся ў школе пад Гродна, павялічылася да 43: на харчовае атручэнне не падобна

|

Чым выклікана недамаганне дзяцей, усё гэтак жа не ясна. У абед 11 лютага са школы ў вёсцы Рацічы, якая знаходзіцца недалёка ад Гродна, сталі паступаць званкі ў хуткую з інфармацыяй аб дрэнным самаадчуванні навучэнцаў.

Надвор’е ў Гродне на выходныя: ветрана, мокра і слізка

|

Бліжэйшыя дні ў Гродне і вобласці чакаюцца днём мокры снег і дождж, моцныя парывы ветру, а ноччу замаразкі. Як вынік – галалёдзіца на дарогах. Сярэдняя дэкадная тэмпература чакаецца на 7 градусаў вышэй за кліматычную норму (норма -4,5…-6,1ºС), паведамілі ў аблгідрамеце.

Крыгаход знішчыў мост на Нёмане

|

Частку драўлянага мосту ў вёсцы Моцевічы Лідскага раёна знесла плынню вады з ільдом, паведамілі ў прэс-службе МНС.

Адведай 85 “разынак” Гарадзеншчыны: Дзятлаўскі раён

|

Пра тое, што абавязкова трэба пабачыць турысту ў Дзятлаве і ваколіцах расказвае настаўніца Вікторыя Фабішэўская.

У Беластоку пачалі здабываць электраэнергію са смецця

Прадпрыемства па абясшкоджванню камунальных адкідаў – завод, на якім спальваюць смецце – афіцыйна пачало працу 9 лютага. Гэта была самая буйная інвестыцыя ў падляшскім рэгіёне за апошнія гады – будаўніцтва каштавала каля 330 млн злотых (74,1 млн еўра). Завод дапаможа не толькі пазбавіцца смецця, але і выпрацаваць электрычнасць ды цяпло.

На Гарадзеншчыне зафіксавалі новы для Беларусі від жывёл

|

У час назірання за птушкамі ў Бераставіцкім раёне сябры “Аховы птушак Бацькаўшчыны” заўважылі самца і чатыры самкі плямістага аленя. Дагэтуль від не адзначаўся ў прыродзе Беларусі і не пералічваецца ў апошняй зводцы “Животный мир Беларуси. Позвоночные” выдадзенай у 2013 годзе.

Самыя шчаслівыя палякі жывуць у Беластоку: іх радуе чыстае паветра і зялёны горад

Жыхары Беластока лічаць, што жывуць у лепшым горадзе Польшчы. Ці, як мінімум, проста задаволеныя сваім жыццём. Такія вынікі даследавання, што былі апублікаваныя ў канцы студзеня.