Шостая нічыя “Нёмана” і дзевятая гульня без перамогі

|

Ужо традыцыйна ўнічыю скончылася ўчарашняя сустрэча футбалістаў гродзенскага “Нёмана” з салігорскім “Шахцёрам”. Дзевятую гульню футбольнага чэмпіянату “Нёман” згуляў дома.

У Гародні пройдуць дні культуры Венесуэлы

|

Пра гэта дамовіліся старшыня Гродзенскага гарвыканкама Барыс Казялкоў і першы сакратар пасольства Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Беларусі Херардо Э. Марцінас, які знаходзіцца ў Гародні з працоўным візітам.

Разам адзначыць 600-годдзе Грунвальдскай бітвы

|

Сумеснае шэсце літоўцаў, беларусаў і палякаў на Грунвальдскае поле, магчыма, пачнецца з Гродна, адкуль у 1410 г. войскі ВКЛ выпраўляліся на Грунвальдскую бітву 600 гадоў таму. Яго прапанавалі правесці беларускай грамадскасці дэпутаты Сойму Літоўскай Рэспублікі 14-18 ліпеня.

Дырэктара Гродзенскага мясакамбіната абвінавачваюць

|

Дырэктара Анатоля Грышука абвінавачваюць у нанясенні шкоды ў памеры больш за 300 мільёнаў рублёў. Акрамя дырэктара абвінавачванні прад’яўленыя начальніку аднаго з цэхаў мясакамбіната.

Крымінальная мелодыя старога раялю

|

У Воранаўскім РАУС распачата справа у дачыненні да дырэктара аднаго з сельскіх дамоў культуры, якая прадала… казённы раяль – канцэртны інструмент ручной зборкі «Блютнер» 1965 года выпуску. Балансавы кошт яго складаў каля 10 млн. рублёў.

Вуліцу М.Горкага гарадзенцу А.Карпюку «не аддадуць»

|

Гарадзенскія краязнаўцы звярнуліся да ўладаў з прапановай пераназваць вуліцу Максіма Горкага вуліцай Аляксея Карпюка, які большую частку свайго жыцця пражыў у Гродна, напісаў усе свае вядомыя творы і тут пахаваны. Тым больш, менавіта на вуліцы Горкага стаіць дом, у якім жыў Аляксей Карпюк.

Гродзенскі тварог з’явіцца ў Кітаі

|

Гродзенская вобласць павялічыць экспарт малочнай прадукцыі ў Кітай. Пакуль у КНР ажыццяўляюцца пробныя пастаўкі сухога абястлушчанага і сухога суцэльнага малака гродзенскіх вытворцаў. Новыя прапановы тычацца экспарту вырабаў з тварагу і сухога малака.

Другакласніца з Азёр атрымала тытул «міні-міс»

Пакуль Беларусь выбірала гарадзенку Людмілу Якімовіч першай прыгажуняй, не засталася з боку ад шоў-спраў вёска Азёры Гродзенскага раёна. Тут прайшоў конкурс «Міні-міс Азёры 2010», дзе перамагла другакласніца Ясенія Балаева.

У чаканні першай перамогі

Восем гульняў запар без перамогаў – такі сумны вынік мае гарадзенскі “Нёман” у сёлетнім футбольным чэмпіянаце. Заўтра гарадзенцы паспрабуюць атрымаць перамогу над салігорскім “Шахцёрам”. А напярэдадні каманда Алега Радушкі саступіла ў гасцях “Мінску”.

З’явілася праграма Фестывалю маладзёвай журналістыкі

Удзельнікаў Фестывалю, які пройдзе 21-23 траўня ў Гродне, чакае мноства цікавых мерапрыемстваў.