Футбольны сезон пачаўся з паразы

|

Гарадзенскі “Нёман” прайграў у суботу ў першай гульні 1/4 Кубка Беларусі салігорскаму “Шахцёру”.

Унікальныя расліны Еўрапейскага кантынэнту

|

Беларускія навукоўцы даследуюць стан вадаёмаў унікальнага прыроднага комплексу «Блакітныя азёры», размешчанага на тэрыторыі нацыянальнага парку «Нарачанскі», які займае частку тэрыторыи Гарадзенскай, Минскай і Віцебскай абласцей.

Як абскардзіць рашэнне, якога не ведаеш

|

Уладзімір Хільмановіч, дзеяч Гродзенскага праваабарончага цэнтру «Вясна», звярнуўся сёння з запытам у Цэнтральную выбарчую камісію Беларусі (ЦВК) па пытанні супярэчнасцяў заканадаўства і выбарчай працэдуры ў Беларусі.

«Садружнасць» плануе вярнуцца на радзіму. З грашыма!

|

Група кампаній «Садружнасць», якая з’яўляецца адным з самых буйных вытворцаў шроту і кармоў на расійскім рынку, можа ўкласці каля 100 млн. даляраў у будаўніцтва завода па перапрацоўцы культур з утрыманнем масла у горадзе Ліда.

Абаронца жывёлаў прайграла суд «Спецаўтагаспадарцы»

Сёння у судзе Ленінскага раёна Гродна было вынесена рашэнне па іску Элы Ласончык да «Спецаўтагаспадаркі». Спадарыня Ласончык патрабвавала ад гэтага прадпрыемства прадстаўлення звестак пра колькасць адлоўленых і забітых у Гродна бадзялых катоў і сабак.

Замест пустэчы – новы гарадскі мікрараён

|

Пустэча па абодва бакі новай вуліцы, якой нададзена імя Аляксандра Дубко (участак ад вуліцы Горкага да вуліцы Дзяржынскага), плануецца забудаваць: з поўдня – жылымі тэрыторыямі з грамадскімі будынкамі (школы, крамы, аўтастаянкі); з поўначы – забудовамі агульнагарадскога значэння.

Жыхар Панамы ішоў у Літву праз… беларускі палігон

|

Упершыню на тэрыторыі Беларусі затрыманы нелегальны мігрант з Панамы. Ва ўсялякім разе, гэта вынікае са слоў затрыманага 34-гадовага мужчыны. Учора яго спыніла ачапленне палігона Крынічны пад Гродна і перадало пагранічнікам.

Спабор: Ад «А» да «Б»

| Без катэгорыі

Thus, European Alternatives і Youth Press Італія пры супрацы з Youthmedia і European Youth Press ладзяць конкурс – «Ад «А» да «Б»: дзе мы пачалі, дзе мы зараз, куды ідзем? »

Ад рызыкі да залежнасці адна ноч

Пачыналася тая злашчасная субота як самы звычайны выходны: я, не спяшаючыся, збіралася на спатканне, і ў той момант, калі асцярожна падмалёўвала левае вока, тэлефон пачаў трашчаць вядомым рынгтонам.

Аліса ў Краіне Нудаў

|

«Толькі шаленцы сапраўды чагосьці вартыя» – не аднойчы казаў Алісе Кінгслі бацька. Калі прыняць, што бацька «Алісы», якая з’явілася ў мінулым тыдні на экранах, гэта ў першую чаргу рэжысёр, то трэба запытацца: ці варта нармальнаму чалавеку ісці ў кіно? І хто з нас нармальны?