Уцёк з хірургічнага аддзялення ад двух ахоўнікаў

|

З-пад канвою міліцыянтаў у лідскім раённым шпіталі збег арыштаваны.

На Гродзеншчыне выпадкаў ВІЧ-інфекцыі зарэгістравана найменш

|

Па стане на 1 сакавіка колькасць ВІЧ-інфікаваных па Гродзеншчыне складае 432, або 33,3 выпадкі на 100 тысяч чалавек.

Веласепідысты распрацаўваюць схему веланакірункаў у Гродна

|

Усё пачалося мінулым летам, калі ДАІ пачала штрафаваць весаліпедыстаў, выцясняючы іх з дарог на тратуары. На гэта веласіпедысты адправілі ліст у гарвыканкам з просьбай паспрыяць вырашэнню «веласіпеднага пытання» ў горадзе…

Кветкавыя надпісы на вуліцах Гродна

|

Сёлета працоўныя гродзенскага «Зелянбуду» вырашылі зрабіць жыхарам горада падарунак, прысвечаны Рэспубліканскаму фестывалю нацыянальных культур. Пярэстыя клумбы ÿ выглядзе эмблемы фэсту заквітнеюць ў цэнтры, па вуліцах Горкага і 17-га верасня.

Незалежныя журналісты не толькі «нячэсныя», але яшчэ і «шкодныя»

|

Суд Ленінскага раёна Гродна перанёс на 12 сакавіка разгляд справы журналіста Алеся Дзянісава, які паводле пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні абвінавачваецца ў самаўпраўстве. Перанос адбыўся ў сувязі з тым, што пратакол на А.Дзянісава быў складзены з… парушеннямі.

Пра што прагаварылася прэс-служба прэзідэнта

|

Сёлета суб’ектаў гаспадаркі і грамадзян Беларусі – гэта значыць, нас з вамі – чакае падвышэнне зямельнага падатку і падатку на нерухомасць. Магчымасць падвышэння адзначаных падаткаў прадугледжаная ўказам №143 «Аб асобных пытаннях падаткаабкладання», які Аляксандр Лукашэнка падпісаў учора.

На Кубе забілі слонімскага парашутыста Аляксандра Мазырка

|

Як стала вядома карэспандэнту «Газеты Слонімскай», Аляксандр вырашыў паглядзець Кубу, там ён планаваў на веласіпедзе праехаць увесь востраў. Нават думаў адтуль адправіцца на Гаіці, каб дапамагаць пацярпелым ад землятрусу.

«Твой Стыль» назваў імёны лепшых рэпарцёраў лютага

|

Гродзенскі інтэрнет-праект «Твой Стыль» працягвае традыцыю вызначэння лепшых рэпарцёраў месяца. Па выніках лютага імі сталі нашы карэспандэнткі Вікторыя Ліс (на здымку) і Лізавета Нікольская. Найбольш удалыя публікацыі на радыё і газеце ТС вызначылі вядомыя журналісты Ілона Карпюк і Анджэй Пісальнік.

Калі ты беспрацоўны, можаш стаць бізнэсменам

|

У Гродзенскай вобласці лягчэй за ўсё працаўладкавацца будаўнікам, ветырынарным урачам, заатэхнікам, дактарам. Не запатрабаваныя – юрысты, эканамісты, настаўнікі. На адну вакансію ў вобласці ў сярэднім прэтэндуюць два чалавекі.

У першай палове дня – сталоўка, у другой – кавярня

|

Пасля рамонту адкрылася сталовая ў ГД «Нёман», але зараз яна лічыцца кавярней і называецца МАГ-кафэ. Памяшканне пасля рамонту стала больш утульным, адначасова тут могуць знаходзіцца 84 чалавекі. А самое галоўнае, што у вытворчым цэхе – новае сучаснае абсталяванне.