Хто не паспеў, той «атрымаў»…

|

Вуліца Будзённага ў Гродна амаль штодзень збірае ў «пробках» дзесяткі аўтамабіляў. А калі нешта здарыцца, то ўвогуле лепей (і, дарэчы, хутчэй) дабегчы на аўтавакзалу без дапамогі грамадскага транспарту. Сёння, відаць, «час пік» будзе доўжыцца тут некалькі гадзін.

Атака на «бумеры» ў Гродна пакуль не адбіта

|

Каля 20 аўтамабіляў БМВ раскамплектавалі невядомыя зламыснікі за мінулыя выходныя ў Гродна. Іншамаркі начавалі ў жылым сектары каля пад’ездаў дамоў, прычым, ні адна з іх не была абсталяваная ахоўнай сігналізацыяй.

У намінацыях – лепшыя жанчыны Гарадзеншчыны

|

Вынікі абласнога конкурсу «Жанчына года», якія былі падведзеныя ў Гродна, вызначылі 18 лепшых прадстаўніц розных прафесій са ўсяго рэгіёну. З іх дзве гарадзенкі – неанатолаг Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы Ганна Крайняя і старшыня камітэту тэрытарыяльнага самакіравання Кастрычніцкага раёна Людміла Паўлічэнка.

Першыя ахвяры ўсеагульнай флікерызацыі краіны

|

За тыдзень жыцця па новых правілах – з флікерами – больш за 300 пешаходаў аштрафаваныя за шпацыр без гэтага ўсталяванага законам упрыгожвання.

На вакзале ў Кузніцы квіткі прадаваць не будуць?

|

З вакзала ў Кузніцы Беластоцкай з 1 красавіка можа знікнуць білетная каса.

Падрыўныя работы на Нёмане

Сёння на Нёмане ў Карэліцкім і Навагрудскім раёнах вайскоўцы будуць узрываць лёд, каб на рэчцы не знясло масты.

Кіраўніцтву “Гроднатэкстыля” прад’яўленыя абвінавачванні

У дачыненні да трох кіраўнікоў “Гроднатэкстыль” праваахоўныя органы Гродна ўзбудзілі крымінальныя справы. Дырэктар прадпрыемства трапляе пад вока барацьбітоў з эканамічнымі злачынствамі ўжо другім разам.

“Нёман” саступіў “Шахцёру” з лікам 2:4

|

Учора адбыліся першыя гульні плэй-оф на адкрытым чэмпіянаце Беларусі па хакеі. Гродзенскі “Нёман” пацярпеў паразу ў Салігорску ў гульні з мясцовым “Шахцёрам”.

“Твайму стылю” тры гады!

|

Сёння ў нас дзень народзінаў! Шчыра віншуем нашых чытачоў, слухачоў, сяброў і аўтараў!

Унікальны моладзевы беларускамоўны інтэрнэт-праект пачынаўся як навучальная пляцоўка для ўдзельнікаў “Школы маладога журналіста”, дзе з’яўлялася некалькі матэрыялаў на тыдзень.

Цыгарэты ў мячах і кансервах

|

На сайце Gazetу wspolczesnej http://www.wspolczesna.pl з’явіліся зробленыя польскімі мытнікамі фотаздымкі самых незвычайных схованак, у якіх беларускія кантрабандысты спрабавалі перавезці праз мяжу незадэклараваныя цыгарэты.