Адмову ў выданні віз будуць тлумачыць

Консульскія аддзелы пасольстваў краін ЕС з 1 красавіка 2011 года будуць даваць пісьмовыя адказы з тлумачэннем прычын нявыдачы віз.

За мінулы год кватэраў у Гродна набылі менш

Паводле ацэнкі “EJ:Недвижимость”, гродзенскі рынак кватэр аказаўся самым стабільным у Беларусі за год крызісу. У мінулым годзе гродзенцы набылі кватэр усяго на 8,1% меней, чым у 2008 годзе.

Ці ў стане археалагічны турызм развівацца ў Беларусі?

|

Уздоўж Аўгустоўскага каналу размешчаны дзесяткі археалагічных помнікаў розных перыядаў… У Краснасельску – крэмнездабываючыя шахты… У Дзятлаўскім раёне – гарадзішча ў в. Санюкі… У Воранаўскім – знакаміты комплекс каля в. Нача. А ў Шчучынскім – археалагічны помнік вакол возера Берштаўскае.

Смецця можа стаць крыніцай энергіі… Але праз год ці два

|

Будаўніцтва смеццеперапрацоўчага завода ў Гродна пераносіцца на 2011 год, хаця паводле нацыянальнага плану дзеянняў па рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў і ахове навакольнага асяроддзя першую чаргу будаўніцтва – сартавальную лінію – планавалася здаць ужо сёлета.

Дзікае паляванне «караля» Астравецкай ДАІ

|

Пракуратура Гродзенскай вобласці распачало крымінальную справу ў дачыненні начальніка ДАІ Астравецкага РАЎС і двух яго сяброў, якія ў студзені на пазапраўным паляванні (папросту ў часе браканьерства) адстрэлілі трох дзікоў.

Гарадзенскія кавярні: марудна, нясмачна і дорага?

Пра тое, што Гародня турысцкі горад, сцвярджаецца даўно. Толькі часы, калі завабіць турыстаў можна было адно замкамі і Каложай, мінулі. Сучасныя турысты ў дадатак хочуць камфорту – добрых гатэляў, прыемных кавярняў з смачнай кухняй.

Купіш квіток ці праязны сёння – выіграеш заўтра

|

Згодна з пастановай Міністэрства эканомікі, кошт паездкі ў грамадскім транспарце павялічыцца на 20% і складзе 600 рублёў (зараз — 500), а ў сталіцы – 700 рублёў. Праўда, калі гэта адбудзецца, заўтра, ці пасля 1-га сакавіка ні ў Аўтобусным парку, ні ў тралеўбусным упраўленні нам дакладна не адказалі.

Інавацыйныя шляхі развіцця вышэйшай адукацыі

|

Будуць абмяркоўваць навукоўцы з шасці краін на Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Якасць універсітэцкай адукацыі: стан, праблемы, перспектывы», якая сёння пачала працу ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

Шэсць міліёнаў еўра на мадэрнізацыю Кузьніцы

|

Пасля мадэрнізацыі памежнага пераходу ў Кузьніцы з’явяцца новыя сістэмы відэаназірання, брамы для выяўлення радыёактыўных рэчываў, новыя памяшканні для памежных і мытных службаў. Сёння адбылося ўрачыстае адкрыццё будаўнічых прац, якія плануецца скончыць зімой 2011-га г.

Сябрам незалежнага прафсаюзу пагражаюць звальненнем з “Азота”

|

Старшыня суполкі Беларускага незалежнага прафсаюза на аб’яднанні “Гродна Азот” Сяргей Антусевіч падаў ўчора две скаргі ў пракуратуру на дзеянні адміністрацыі прадпрыемства. Начальнікі цахоў у прыватных размовах прапануюць сябрам гэтага прафсаюза дабраахвотна выйсці з яго шэрагаў. У адваротным выпадку людзям пагражае звальненне з працы.