Футбалісты “Нёмана” перамаглі мінскае “Дынама”

Сёння гарадзенская каманда згуляла сваю апошнюю таварысцкую гульню перад ад’ездам на збор у Турцыю. У сталічным футбольным манежы “Нёман” перамог срэбранага прызёра мінулагодняга чэмпіянату краіны, якім кіруе выхаванец гарадзенскага футболу Сяргей Гурэнка.

Гарадзенскі веласіпедыст змагаецца за свае правы

|

Гарадзенскі веласіпедыст аспрэчвае трактаванне правілаў дарожнага руху супрацоўнікамі ДАІ. 13 ліпеня мінулага года інспектар ДАІ саставіў пратакол на Ігара Лапеху за “упраўленне роварам па праезжай частцы пры наяўнасці побач тратуара”. Веласіпедыст палічыў такое рашэнне незаконным.

Прапаў былы кіраўнік гарадзенскай міліцыі

|

Сваякі Генадзя Хацько напісалі заяву ў міліцыю пра знікненне генерала. У канцы мінулага года Генеральная пракуратура Беларусі распачала супраць былога начальніка гарадзенскай міліцыі крымінальную справу, паводле якой генерал падазраецца ў “перавышэнні ўлады альбо службовых паўнамоцтваў”.

Актывісты польскага руху зноў затрыманыя пад Валожынам (абноўлена)

|

Кіраўніца непрызнанага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў была затрыманая сёня пад Валожынам, дзе адбываўся суд па справе Польскага Дому ў Івянцы. Разам з Анжалікай Борыс (на здымку) супрацоўнікамі ДАІ былі  затрыманыя каля 20 яе паплечнікаў.

“Наёмная” мама за 25 мільёнаў

|

У Мінску за 2009 год заключана 11 дамоваў аб сурагатным мацярынстве. Як паведаміла “Твайму стылю” загадчыца натарыяльнай канторы Ленінскага раёна г. Гродна Таццяна Наўрозава, аналагічных дамоваў летась у нашым горадзе не заключалася. Плата за выношванне чужых дзяцей у Беларусі складае ад 10 да 25 млн. рублёў.

У Бераставіцкім раёне – пажар, сібірская язва і натаўскія шпіёны

|

У выніку буры без электрычнасці засталіся 10 вёсак, дарогі заблакаваныя паваленымі дрэвамі. Гарыць Бераставіцкая падстанцыя. А тут яшчэ натаўскія шпіёны! Па такім сцэнары разгортваюцца вучэнні міністэрства па надзвычайных становішчах, якія пачаліся сёння на Гарадзеншчыне.

Летась на Гарадзеншчыне загінулі 38 дзяцей

|

Яшчэ 50 падлеткаў спрабавалі ў мінулым годзе скончыць жыццё самагубствам. Пачатак года прынёс новыя ахвяры. Так, у Смаргоні зараз расследуюць абставіны смерці 8-мі гадовай школьніцы, якая ўтапілася ў палынцы, вырубленай для акунання вернікаў у час адзначэння Хрышчэння.

Гарадзенскія выратавальнікі вызвалялі каня

|

Жывёла правалілася ўчора ў каналізацыйны люк на адным з падворкаў у Іўі. Гаспадар самастойна вызваліць каня не змог ды паклікаў на дапамогу выратавальнікаў.

Тры крокі да “вясновага шаленства”

|

Хакейны “Нёман” вядзе зацятую барацьбу за лепшае месца ў турнірнай табліцы Адкрытага чэмпіянату Беларусі. Учора гарадзенцы перамаглі на сваёй пляцоўцы з лікам 4-2 наваполацкі “Хімік-СКА”.

Задай пытанне дырэктару Інстытута мовы i лiтаратуры

|

Прафесар Аляксандр Лукашанец, дырэктар Інстытута мовы i лiтаратуры Нацыянальнай акадэміі навук, 18 лютага будзе госцем партала TUT.BY. Ужо сёння кожны можа задаць яму хвалюючыя пытанні адносна актуальнага стану і будучага лёсу беларускай мовы.