На вежы бернардынскага касцёла пачалі рамантаваць пагнуты ўраганам крыж

Крыж на вежы касцёла два месяцы таму пагнуў магутны ўраган, які прайшоўся па Гродна і вобласці. Канструкцыя, якой каля 70 гадоў (крыж усталёўвалі ў 1940-я пасля ваенных знішчэнняў), не вытрымала ветру і пакасілася. Зараз на завяршэнні вежы паставілі будаўнічыя рыштаванні.

Гарадзенская міліцыя ўсё яшчэ за абмежаванне продажу алкаголю ноччу

|

Узровень злачыннасці ў Гродзенскай вобласці павялічыўся на некалькі адсоткаў, але супрацоўнікі міліцыі працягваюць раскрываць усе зарэгістраваныя сур’ёзныя злачынствы. Больш за палову такiх злачынстваў здзяйсняюць у цёмны час сутак у стане алкагольнага ап’янення. Пра гэта на сустрэчы з журналістамі 24 жніўня расказаў начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Вадзім Сіняўскі.

Ібрагім Саідаў: “Зраблю ўсё магчымае, каб падзяліцца сваім вопытам з юнымі беларускiмi спартсменамі”

|

Не паспеў Ібрагім Саідаў прыехаць у Гродна, як ужо стаў мясцовай зоркай. Барца, які заваяваў для Беларусі бронзавы медаль, гарадзенцы сталі пазнаваць на вуліцах і віншаваць. Хтосьці падыходзіў каб сфатаграфавацца, хтосьці проста казаў дзякуй. Спартсмен распавёў “Твайму стылю”, што медаль дастаўся яму дзякуючы беларускаму народу.

Дзеці “пажартавалі” з сабакі і скінулі яго з вышыні. Жывёлу ратавалі супрацоўнікі МНС

|

У Гродне 23 жніўня зафіксаваны чарговы выпадак жорсткага абыходжання з жывёламі. На вуліцы Паўднёвай мясцовыя дзяці заманілі бяздомнага сабаку ў пад’езд і, як мяркуецца, скінулі з вышыні на казырок пад’езда. Занепакоеныя жыхары дома, якія пачулі выццё сабакі, выклікалі супрацоўнікаў МНС, якія і знялі жывёлу з казырка.

На Ажэшкі з’явіўся незвычайны “ПарКинг”

|

У Гродне адкрыўся новы фастфуд з канцэпцыяй сусветных брэндаў. Група маладых гродзенцаў рэалізавала мару і адкрыла ў цэнтры горада незвычайнае кафэ пад назвай “ПарКинг”.

Пачаліся будаўнічыя працы на месцы будучага футбольнага манежа

|

У Гродне, пасля працяглага перапынку, пачаліся будаўнічыя работы па ўзвядзенню футбольнага манежа ў Пышках. Праца ідзе ў дзве змены. З 15 верасня плануецца пачаць укладку футбольнага поля і ўстаноўку паветраапорнай канструкцыі. Зараз будаўнікі падрыхтоўваюць бетонную падставу.

“Не ставім мэту накачацца – працуем толькі са сваёй вагой”. Гарадзенка распавядае пра жаночы варкаўт

|

Каб стаць моцнай, прыгожай і падцягнутай, не абавязкова хадзіць у клубы і займацца на складаных трэнажорах. Дасягнуць дасканаласці можна і на вулічнай спортпляцоўцы. Пра гэта “Твайму стылю” распавяла гарадзенка Юлія, якая ўжо чатыры гады займаецца варкаўтам.

Гарадзенскі будаўнік песняй пра “свабодны Крым” падтрымаў Расію і Пуціна

|

Гарадзенец Яраслаў Вялічка, які летась праславіўся, спяваваючы “песенку заатэхніка”, выпусціў сваю чарговую сваю працу. Гэтым разам хлопец заспяваў пра “свабодны Крым”.

“Альбо ў машыну, альбо ў слуп”. На Горкага сутыкнуліся французы – аднаўленню не падлягаюць

|

У Гродне на скрыжаванні вуліцы Горкага і 17 верасня 23 жніўня каля 11:00 адбылося сур’ёзнае ДТЗ. Кіроўца Peugeot, парушыўшы правілы, справакаваў сутыкненне з аўтамабілем Renault. У выніку два транспартныя сродкі рамонту не падлягаюць.

Гарадзенцы вяртаюцца з Алімпіяды: адным з першых прыехаў стралок Ілля Чаргейка

|

У Беларусь пачалі вяртацца спартсмены-удзельнікі Алімпіяды ў Рыа. Адным з першых вярнуўся гарадзенскі дынамавец Ілля Чаргейка, які заняў 6-ае месца ў фінальных спаборніцтвах па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Хоць спартсмен і не заваяваў медаль, на які ўсе спадзяваліся, у гарадзенскім “Дынама” Іллю сустракалі як чэмпіёна.