Крымінальная мелодыя старога раялю

|

У Воранаўскім РАУС распачата справа у дачыненні да дырэктара аднаго з сельскіх дамоў культуры, якая прадала… казённы раяль – канцэртны інструмент ручной зборкі «Блютнер» 1965 года выпуску. Балансавы кошт яго складаў каля 10 млн. рублёў.

Вуліцу М.Горкага гарадзенцу А.Карпюку «не аддадуць»

|

Гарадзенскія краязнаўцы звярнуліся да ўладаў з прапановай пераназваць вуліцу Максіма Горкага вуліцай Аляксея Карпюка, які большую частку свайго жыцця пражыў у Гродна, напісаў усе свае вядомыя творы і тут пахаваны. Тым больш, менавіта на вуліцы Горкага стаіць дом, у якім жыў Аляксей Карпюк.

Гродзенскі тварог з’явіцца ў Кітаі

|

Гродзенская вобласць павялічыць экспарт малочнай прадукцыі ў Кітай. Пакуль у КНР ажыццяўляюцца пробныя пастаўкі сухога абястлушчанага і сухога суцэльнага малака гродзенскіх вытворцаў. Новыя прапановы тычацца экспарту вырабаў з тварагу і сухога малака.

Другакласніца з Азёр атрымала тытул «міні-міс»

Пакуль Беларусь выбірала гарадзенку Людмілу Якімовіч першай прыгажуняй, не засталася з боку ад шоў-спраў вёска Азёры Гродзенскага раёна. Тут прайшоў конкурс «Міні-міс Азёры 2010», дзе перамагла другакласніца Ясенія Балаева.

У чаканні першай перамогі

Восем гульняў запар без перамогаў – такі сумны вынік мае гарадзенскі “Нёман” у сёлетнім футбольным чэмпіянаце. Заўтра гарадзенцы паспрабуюць атрымаць перамогу над салігорскім “Шахцёрам”. А напярэдадні каманда Алега Радушкі саступіла ў гасцях “Мінску”.

З’явілася праграма Фестывалю маладзёвай журналістыкі

Удзельнікаў Фестывалю, які пройдзе 21-23 траўня ў Гродне, чакае мноства цікавых мерапрыемстваў.

Застаўся тыдзень да завяршэння прыёму работ на конкурс для маладых журналістаў

Арганізатары і партнёры падрыхтавалі каштоўныя падарункі, якія будуць уручаны на Фестывалі маладзёвай журнылістыкі. Не праспусці свой шанец стаць пераможцам!

Хто набудзе квіток заранёў, атрымае падарунак

19 траўня на крытай танцавальная пляцоўцы парка Чалюскінцаў у Мінску адбудзецца Дударскага фэст (фестываль валынкі), у якім прымуць удзел гурты: Стары Ольса, Znich, Litvintroll, Testamentum terrae, Кейлі Кёл, Расалія, UNIA і шмат іншых.

Гандлёвая інфраструктура горада пашырыцца

У Гродна будзе пабудавана шэсць крамаў і рэканструявана каля адзінаццаці. На месцы кафэ «Астра» на вуліцы Савецкай з’явіцца кандытарская-кавярня, адкрыецца кафэ «Пяльменная». Але вось у новых мікрараёнах пакуль гандлёвай інфраструктуры не хапае.

Два вайсковых медальёны расказалі пра сваіх гаспадароў

Цырымонія перапахавання парэшткаў 20-ці вайскоўцаў Савецкай Арміі, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, прайшла ўчора ў вёсцы Плаўскія Слонімскага раёну. Парэшткі былі выяўленыя службоўцамі пошукавага батальёна, па астатках абмундзіравання і фрагментам зброі ўсталяваная прыналежнасць загінулых да савецкіх Узброеных сіл.