Гарадзенскі “Деловой интернет” у гэтым годзе пройдзе ў “Галактыцы”

|

Штогадовая рэгіянальная падзея для тых, хто вядзе свой бізнес у інтэрнэце, пройдзе ў Гродне 21 мая. Як заўсёды, уваход на мерапрыемства бясплатны, трэба толькі зарэгістравацца загадзя на сайце імпрэзы.

У Брэсце з выставы Zabor знялі карціны Сяргея Грыневіча

|

У Брэсце з 24 красавіка на плоце парку імя Першага мая выстаўляюцца ўдзельнікі арт-праекта Zabor. Гарадзенскі мастак Сяргей Грыневіч у межах праекту паказвае трыпціх “Роля” – алюзію на фільм Чарлі Чапліна “Вялікі дыктатар”.

Пачынае працу новы відэапраект “Музыка гарадзенскiх вулiц”

|

На днях запусціўся гарадзенскі музычны відэаблог – жывыя песні жывых музыкаў на гарадзенскіх вуліцах.

Таццяна Беланогая, Вольга Хвашчынская і “Людзі на балоце” праспяваюць вершы Дануты Бічэль

|

Творчая сустрэча “Апроч неба нічога не маю” з паэткай Данутай Бічэль і музыкамі, якія напісалі песні на яе вершы, пройдзе ў Гродне 2 мая.

У Фарным касцёле з’явіліся мошчы святога Яна Паўла ІІ і яго скульптура

|

27 красавіка Папа Францішак абвясціў святымі двух значных пантыфікаў ХХ стагоддзя – Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ. У гарадзенскай катэдры з гэтай нагоды з’явілася фігура Яна Паўла, а ў адным з алтароў былі змешчаны яго мошчы.

Габрэйская абшчына Гродна адзначыць 625-годдзе

|

Габрэі Гродна пачалі падрыхтоўку да святкавання 625 гадавіны мясцовай абшчыны. Свята адбудзецца ў апошні дзень Фестывалю нацыянальных культур, які сёлета пройдзе 6-8 чэрвеня.

У Гродне прайшоў першы фестываль настольных гульняў

|

Фестываль “Кубік у кубе” праходзіў у нядзелю 27 красавіка на пляцоўцы забаўляльнага цэнтра “Галактыка”. У ім прынялі ўдзел некалькі дзясяткаў аматараў настолак розных узростаў.

У Гродне за адну ноч знеслі камяніцу ХІХ ст.

| Без катэгорыі

Ноччу з 25 на 26 красавіка будаўнікі амаль цалкам знішчылі будынак па вул. Маркса, 22, пакінуўшы толькі частку вонкавых сцен першага і другога паверхаў.

Генадзь Мушперт набірае акторскі курс

|

Гродзенскі абласны драматычны тэатр і коледж мастацтваў абвяшчаюць набор на акторскі курс па кірунку “Акторскае мастацтва (драматычны тэатр і кіно)”.

Pet Nihil ладзіць вялікі канцэрт-прэзентацыю альбома

|

Канцэрт адбудзецца 11 мая ў Моладзевым цэнтры “Гродна”. Гарадзенцаў падтрымаюць гурты Re1ikt і Ściana.