Юбілей Аўгустоўскага каналу (абноўлена)

|

Сто восемдзесят пяць гадоў таму распачалося будаўніцтва Аўгустоўскага каналу. Асноўная праца па яго стварэнні была скончаная праз 6 гадоў, што на той час лічылася рэкордам сярод аналагічных праектаў. Сёння канал патрабуе інвестыцый, а іх амаль няма.

Дзесяцігадовы гарадзенец 5 дзён знаходзіўся ў вышуку

|

Хлопец уцёк 13 верасня з дзіцячага шпіталю па вул. Астроўскага і некалькі дзён бадзяўся па горадзе. Міліцыянты знайшлі аматара прыгодаў праз 5 дзён у раёне апошняга прыпынку грамадскага транспарту па вул. Суворава.

“Смаргонь” памірае стоячы

|

Футбольныя клубы з Гарадзеншчыны не радуюць апошні месяц сваіх заўзятараў. “Смаргонь” мае толькі адну (!) перамогу ў чэмпіянаце і ўпэўненна займае апошняе месца. “Нёман” у апошніх чатырох гульнях набраў толькі 1 ачко з 12 магчымых.

Прадпрымальнікаў праманіторылі

|

На 70 з правераных 145 гандлёвых месцаў адсутнічаюць тавары айчыннай вытворчасці.

ШМЖ-13: скарыстайся шансам!

|

Набор у “Школу маладога журналіста” працягнуты да 25 верасня. Не прапусці ўнікальную магчымасць паспрабаваць сябе ў журналістыцы!

Гродзенскія школьнікі ведаюць адказы на ўсе пытанні

|

Моладзевая каманда Гродзенскай праваслаўнай епархіі перамагла ў Міжнародным конкурсе знаўцаў праваслаўнай культуры.

Гродзенскія міліцыянеры дзеляцца крывёй

|

Больш за 37 літраў крыві здалі супрацоўнікі гродзенскай ДАІ і аховы, далучыўшыся да акцыі “Я выратую чыёсці жыцьцё”.

Лепшага кіроўцу вызначаць у Гродна

|

24-25 верасня ў Гродна пройдуць фінальныя рэспубліканскія спаборніцтвы па прафесійным майстэрстве кіроўцаў аўтамабіляў.

Гарадзенскія мытнікі прайшлі праверку

|

Генсек Сусветнай мытнай арганізацыі Куніо Мікурыя наведаў гродзенскую мытню, дзе агледзеў рэкунстраяваны летась мытны пост “Брузгі” і грузавы тэрмінал.

Біблейскія гісторыі ў гродзенскім выкананні

Мінулы тыдзень на Гродзеншчыне вызначыўся шэрагам крывавых гісторыяў у стасунках паміж роднымі людзьмі.