Аперацыя скончылася – “піраты” засталіся

|

Сёння ў Гродне падводзяць вынікі двухтыднёвай кампаніі па барацьбе з нелегальнымі перавозчыкамі пасажыраў. Выяўленым у час кампаніі парушальнікам выпісалі штраф на 332 тыс. рублёў. Такія грошы можна лёгка “адбіць” толькі за адзін рэйс у Мінск і назад.

Грамадскія слуханні ў Астраўцы

|

Першыя ў Беларусі адкрытыя грамадскія слуханні па пытанні будаўніцтва АЭС пройдуць 9 кастрычніка ў Астраўцы. На думку астравецкага актывіста антыядзернай кампаніі Івана Крука, зала мясцовага кінатэатру можа не змясціць усіх ахвотных.

У Гродне адбудзецца вылучэнне дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі Форум

|

Дэлегаты запланаванага на 14 лістапада Форума плануюць “зрабіць незваротнымі працэсы еўрапеізацыі Беларусі, мабілізаваць прыхільнікаў і аб’яднаць патэнцыял беларускіх праеўрапейскіх сілаў”.

Таннае шоў замест рэальнай аховы

|

Белавежскай пушчай кіруюць безкультурныя, амаральныя, прафесійна непісьменныя асобы. З-за гэтага ўнікальны рэліктавы прыродны комплекс марудна памірае. Змяніць сітуацыю можа толькі тэрміновае наданне запаветнага статусу ўсёй гістарычнай частцы пушчы.

“Нёман” не ведае літасці

|

Тры перамогі ў трох гульнях! Такога зайздроснага старту ў хакейным чэмпіянаце краіны ў гарадзенцаў не было даўно.

Марш Жывой Памяці на вуліцах Беластока

|

Некалькі тысячаў чалавек ушануюць сёння ў Беластоку памяць ахвяраў прымусовай дэпартацыі жыхароў Заходняй Беларусі і Польшчы ў Сібір.

Юныя гарадзенцы намалююць Новы Свет

|

Мастацкі пленэр “Новы Свет вачыма дзяцей” пройдзе 12 верасня ў раёне Новы Свет.

“Трэцяму сектару” – 12 гадоў

|

“Школа маладога журналіста”, выданні пра гісторыю і культуру роднага краю, шматлікія моладзевыя міжнародныя летнікі і абмены – гэта толькі невялікі пералік цікавых справаў, зробленых адным з найбольш дасведчаных грамадскіх аб’яднанняў Гарадзеншчыны.

Паспрабаваць вінаграду новага ўраджаю

Выстава “Вінаград 2009” ладзіцца 10 і 11 верасня ў Гродзенскім аграрным універсітэце.

Сёмы з’езд СПБ – частка ІІ. Афіцыйная

“Наша арганізацыя стала больш моцнай і з’яднанай”, – з такім пасылам рыхтуецца да VII справаздачна-выбарнага з’езду афіцыйнага “Саюзу палякаў на Беларусі” ягоны старшыня Юзэф Лучнік.