Праваслаўныя вернікі прайшлі Хросным ходам па вуліцах Гродна

|

У гэтым годзе трэцяя нядзеля па Пяцідзесятніцы выпала на 10 ліпеня – менавіта ў гэты дзень Праваслаўная царква святкуе дзень памяці Сабора Усіх Беларускіх Святых. Для гарадзенцаў гэтае свята асаблівае – ужо больш за 15 гадоў вернікі збіраюцца разам, каб Хросным ходам прайсці па горадзе ад сваіх храмаў да царквы ў гонар Сабора Усіх Беларускіх Святых.

Колькі квасу трэба выпіць, каб ап’янець? Судова-медыцынскі эксперт ставіць вопыты на сабе. Частка 2

|

Высветліўшы, колькі этылавага спірту ўтрымліваюць безалкагольныя напоі, мы разам з судова-медыцынскім экспертам Сяргеем Драгуном працягваем даследванні. Гэтым разам аб’ектам нашай увагі будзе аналіз крыві, узяты ў яго асабіста пасля ўжывання квасу. Ці дасягне эксперт стану алкагольнага ап’янення пад час эксперымента над сабой?

У Гродне пачаўся актыўны збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты

Першыя пікеты па зборы подпісаў з’явіліся ў Гродне ў суботу 9 ліпеня. Дагэтуль, у буднія, ініцыятыўныя групы пераважна абыходзілі кватэры ў сваіх выбарчых акругах.

“Купальскія мары”: гарадзенскі бар Werden на дзень ператварыўся ў пляцоўку творчасці і дабрачыннасці

Беларускую культуру і нацыянальныя традыцыі сумясцілі з дабрачыннасцю на акцыі “Купальскія мары”, што прайшла ў Гродне 9 ліпеня. Дзіцячы хоспіс, кампанія “Будзьма беларусамi” і гастабар Werden разам паспрабавалі прыцягнуць увагу гарадзенцаў да цяжкахворай дзяўчынкі Марыі Кара.

Размаляванае Салацце. У Гродзенскім раёне мастакі ператвараюць вёску ў музей арт-аб’ектаў

Некалькі гадоў таму гродзенскі бізнесовец Юрый Рэмша пераехаў жыць з горада ў вёску. Абраў невялікае маляўнічае Салацце, якое згубілася недзе ў лясах каля самай мяжы з Літвой, піша TUT.BY.

“Прыемна быць часткай гэтага свята”. Навошта гарадзенцы ідуць валанцёрамі на марафон “Суседзi”

Веламарафон “Суседзі” штогод збірае мноства ўдзельнікаў, гатовых пераадолець самыя розныя дыстанцыі: ад 7 да 65 км. Каб усё адбылося годна, а ўдзельнікі ішлі згодна трасы, арганізатарам дапамагаюць валанцёры, якіх сёлета чакаецца каля 80.

“Прывід оперы” ў музеі рэлігіі. Фестываль “Кинемо” адкрыўся ў Гродне ў трэці раз

|

Палякі з Modular String Trio 8 ліпеня ў дворыку Музея гісторыі рэлігіі агучылі класічнае нямое кіно 20-х гадоў “Прывід оперы”. Фестываль “Кинемо”, нягледзячы на не самае цёплае надвор’е, традыцыйна сабраў дзясяткі гледачоў. Сагрэцца з гэты вечар дапамагала суседняя кавярня “Наша кава”.

Байкеры з дзевяці краін зладзілі ў Гродне “Парад агнёў”

Больш за 150 байкераў увечары 8 ліпеня праехаліся па Гродне і зладзілі незвычайны “Парад агнёў”. Такім чынам уладальнікі цяжкіх турыстычных матацыклаў адкрылі 4-ы Міжнародны байк-фестываль “Goldwing-2016”. На яго прыехалі прадстаўнікі Беларусі, Нарвегіі, Бельгіі, Італіі, Францыі, Чэхіі, Латвіі, Польшчы і Расіі.

Пракаты ровараў у Гродне: што, дзе і за колькі

|

Веласіпед – выдатны летні транспарт як для мясцовых, так і для гасцей горада. У Гродне апошнім часам з’яўляюцца веладарожкі, паркоўкі для веласіпедыстаў, а таксама веламайстэрнi. Для тых, у каго няма ўласнага двухколавага транспарту, у горадзе працуюць велапракаты. Па даступнай цане можна ўзяць добры ровар на гадзіны або суткі. Вам не трэба выходзіць з дому, каб даведацца пра цэннік і месца пракату, мы зрабілі гэта за вас.

У старым доме на Калючынскай, дзе раней быў “Кронан”, адкрыюць рэстаран

Да 2017 года ў Гродне з’явіцца яшчэ адзін рэстаран. Ён будзе знаходзіцца ў старым аднапавярховым будынку па вуліцы Калючынскай, 16, дзе некалі працавала папулярнае кафэ “Кронан”. Зараз там вядуцца падрыхтоўчыя працы да рэканструкцыі і будаўніцтва прыбудовы.