Алімпіяда-2016: гарадзенскія малатабойцы Іван Ціхан і Сяргей Каламоец выйшлі ў фінал

|

Магчымасць узяць медалі прадстаўнікам Гарадзеншчыны на Алімпіядзе ў Рыа стала цалкам рэальнай, калі 17 жніўня два беларускія малатабойцы Іван Ціхан і Сяргей Каламоец выйшлі ў фінал.

Жывёлы “навучаць” гарадзенцаў англійскай мове

Гарадзенская фатограф Наталля Бакей прадставіла адукацыйную фотасесію, у якой былыя жыхары пункта часовага ўтрымання бяздомных жывёл паўсталі ў ролі мадэляў. Тэма праекта – папулярныя англійскія ідыёмы, дзе згадваюцца сабакі.

Гарадзенцам прапануюць з’ездзіць з “Варварамі” ў Калінінград. А на зваротным шляху – на мора

|

Гарадзенскія “Варвары” 20 жніўня правядуць у Калінінградзе свой апошні матч рэгулярнага сезону ва Усходняй лізе амерыканскага футбола. Паколькі аўтобус на выезд напалову вольны, каманда прапануе гарадзенцам з’ездзіць і падтрымаць іх у матчы з “Бурштынавымi ястрабамi”. А таксама пабываць на Балтыцы на зваротным шляху.

Таксіста Андрэя Этэля правялі ў апошні шлях. Сябры падазраваных не могуць паверыць, што яны забiлi чалавека

|

Таксіста Андрэя Этэля (на фота), якога забілі ў ноч з 13 на 14 жніўня каля Гродна, пахавалі 17 жніўня. На развітанне з ім прыйшлі сотні людзей. Акрамя сваякоў і знаёмых, былі звычайныя гарадзенцы ды калегі. Падазраваныя, якія забілі чалавека за 600 тыс. рублёў, тым часам прызналіся ў злачынстве і кажуць, што раскайваюцца.

Японка Аканэ і славак Лукаш згулялі ў Гродне беларускае вяселле

|

Славак Лукаш і японка Аканэ 16 жніўня згулялі ў Гродне беларускае вяселле згодна з усімі традыцыямі. Праўда, гэта была толькі інсцэнізацыя, а маладыя проста навучаюцца ў школе рускай мовы ў ГрДУ.

У Гродне адкрылася беларускамоўная крама “Багач”, дзе можна выпіць кавы і зрабіць фота

|

Беларускамоўную краму “Багач” сістэмы гандлю “Сёе-тое” адкрылі 16 жніўня на вуліцы Савецкай у Гродне. На адкрыцці першай крамы “Гроднааблсаюздрука” былі музыка, танцы і сцэнічныя персанажы праекта “Жывая гісторыя”, а таксама намеснік Міністра інфармацыі Беларусі Уладзімір Матусевіч.

Станіславоўскую кафлярню ў Гродне ўключылі ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны

|

Савет міністраў 2 жніўня ўнёс будынкі Станіславоўскай кафлярні ў Гродне ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Яшчэ тры гады таму гэта прапанавалі зрабіць гарадзенскія гісторыкі. Разам з кафлярняй у спіс трапілі яшчэ амаль 40 аб’ектаў па ўсёй Беларусі.

Цела зніклага таксіста знайшлі ў полі каля Гібуліч

У Гродне знайшлі цела таксіста, якога шукалі больш за суткі. Паводле папярэдняй версіі, што яму нанеслі ўдар каменем па галаве, а пасля задушылі. Смерць гарадзенца пацвердзілi cваякi.

У Гродне знік таксіст – машыну знайшлі ў лесе

|

Гарадзенскі таксіст не вярнуўся з начной змены 14 жніўня. Яго машыну знайшлі ў лесе недалёка ад Гродна.

У Гродне прайшоў шосты этап кубка па крос-кантры “Тры вярсты”

|

Шосты этап кубка Гродна па крос-кантры “Тры вярсты” прайшоў 14 ліпеня ў Пышках. У спаборніцтвах узялі ўдзел каля 70 раварыстаў. Першым прыехаў лідар агульнага заліку.