«Куфэрак» цудаў у стылі жыцця

Даждлівым дзяньком дзве журналісткі ТС вырашылі падрабязней даведацца пра арганізацыю пад назвай «Куфэрак Стыль», якая стварае… святы. Пошукі гэтай дзіўнай фірмы і яе кіраўніка зацягнуліся аж на паўтары гадзіны.

СамаНастаўнік ігры на гітары

|

Выдатны гітарыст Гарадзеншчыны, аўтар лепшай музычнай літаратуры, цудоўны настаўнік па гітары. Яго кнігі друкуюцца для рускамоўных грамадзян у Беларусі, Украіне, Прыбалтыцы, Ізраіле, Канадзе і ЗША… І ўсё гэта – Аляксандр Андрэеў.

Якая ж ты памяркоўная, краіна Чырвоных гальштукаў

Мая цёця, якая любіць успамінаць пра сваё дзяцінства, выпадкова расказала мне пра «піянерскія часы». І я прыгадала, што… і я была піянеркай. Але нічога адметнага мы не рабілі, акрамя таго, што здавалі грошы (унёскі). А як зараз?

Пясок не патрабуе пасярэднікаў

Ролік «Цуды з пяском», які з’явіўся каля году таму, уразіў амаль усіх: глядзець, як мастак сваімі пальцамі робіць цудоўныя малюнкі на пяску, проста захапляльна. Але гэтае майстэрства, як падавалася, было далёка ад нас…

Мясцовы выбары – падзея ці фармальнасць?

Прэзідэнцкія выбары, якія адшумелі ва Украіне – з напалам жарсцяў, супрацьстаяннем кандыдатаў, сцягамі на майданах і актыўнасцю выбаршчыкаў – нагадалі аб тым, што Беларусь увесну таксама чакае выбарная кампанія. Праўда, больш сціплая – у мясцовыя Саветы.

Сны зімовага гораду

Горад не бывае «мёртвым», нават у вялікія маразы ў ім бурліць жыццё, хай і не такое яскравае, як у цёплыя дзянькі. Жыццё пераносіцца да снежных горак і лядовых пляцовак. А вось цэнтр вялікімі маразамі адпачывае…

Навошта дзяржаве чалавек, які здольны думаць?

|

Нядаўна прайшлі абласныя алімпіяды па беларускай мове. Назіраючы за тым, як удзельнікі «змагаліся» паміж сабою, а таксама з беларускімі класікамі і тымі, хто гэтых класікаў уключыў у пытанні, я прыйшла да пэўных высноваў, якімі не магу не падзяліцца…

Нескароны мастак: пра горад, палітыку і «тыя самыя» карыкатуры

|

Алесь Сураў – чалавек неардынарны: мастак, патрыёт, нонканфарміст. Бурлівае мінулае не адхіліла ад цягі да творчасці: сёння ён рыхтуе першую пастанову ў драматычным тэатры.

Звычайны дзень на вытворчасці

|

Колькі афіцыйныя СМІ не казалі б пра тое, якія добрыя паказчыкі мае наша вытворчасць, але шмат фактаў сведчаць пра адваротнае. На некаторых гарадзенскіх заводах проста немагчыма вырабляць канкурэнтназдольную прадукцыю.

«Дай Дарогу» – гарадзенцам

На мінулым тыдні ў госці да гарадзенцаў завітаў гурт з Брэсту «Дай Дарогу». На канцэрце іх чакалі доўга і нецярпліва: пакуль «на разагрэве» выступалі іншыя гурты, зал заўважна сумаваў. Але ж варта было з’явіцца «Дай Дарогу», як зал узарваўся ад захаплення.