HD-якасць: як праходзяць першыя дні вяшчання ў новым фармаце на гарадзенскім тэлебачанні

5 жніўня рэгіянальны тэлеканал “Гродна Плюс” першым у краіне пачаў вяшчанне ў HD-фармаце. Гэта сістэма тэлебачання з лепшым разрозненнем. Карцінка ў тэлевізары больш выразная і рэльефная, піша TUT.BY.

Гарадзенцы ў здымках: каго мы сустрэлі на вуліцах горада 8 жніўня 2016

У канцы працоўнага дня мы выйшлі ў цэнтр горада і сфатаграфавалі выпадковых гарадзенцаў. І ў чарговы раз пераканаліся, што ўсе яны цiкавыя i зусім розныя.

У цэнтры Гродна МАЗ пратараніў легкавушку, кіроўца выбіраўся праз дзверы пасажыра

|

МАЗ моцна пратараніў VW Passat B4 у панядзелак, 8 жніўня, каля 12 гадзін, на скрыжаванні вуліц 17 верасня і Максіма Багдановіча. Кіроўцу легкавушкі прыйшлося выбірацца праз пасажырскія дзверы.

У Гродне з чацвёртага паверху інтэрната скінулі кацяня: зламысніка не знайшлі

Невядомы з акна чацвёртага паверху інтэрната па вул. Урублеўскага, 7а выкінуў маленькага ката. Гэта здарылася ў нядзелю, 7 жніўня. На дапамогу жывёле своечасова прыйшла валанцёрка “Адданага сэрца” Ганна. Яна была сведкай таго, як кацяня кінулі з вышыні.

Горача нават у дождж: у парку Жылібера паказалі вогненныя танцы

Вечар танцаў ад школа танца і пластыкі Dat-Dance прайшоў на летняй сцэне парку Жылібера 6 жніўня. З-за кепскага надвор’я гледачоў было няшмат, але тыя, хто не пабаяўся дажджу, пабачылі розныя віды ўсходніх танцаў, а таксама сontemporary dance, tribal fusion і іншыя напрамкі сучаснага танцу. Скончыўся вечар танцамі з агнём.

Прэм’ера гарадзенскага фiльма “Прототип” пройдзе на YouTube

Кароткаметражны фільм “Прототип” ад гарадзенская кінакампаніі “Amber Film”, з’явіцца ў вольным доступе ў інтэрнэце 12 жніўня. Здымкі стужкі доўжыліся ў Гродне і ваколіцах больш за тры месяцы. Увесь фільм зняты ад першай асобы.

Падчас візіту міністра інфармацыі на “Гродна Плюс” запусцілі вяшчанне ў HD-фармаце

|

Міністр інфармацыі Лідзія Ананіч 5 жніўня праводзіць у Гродне рэспубліканскі семінар “Аб рабоце сродкаў масавай інфармацыі па рэалізацыі задач дзяржаўнай палітыкі”. Падчас свайго візіту міністр, разам са старшынёй гарвыканкама Мечыславам Гоем, прынялі ўдзел у запуску вяшчання гарадскога тэлеканала “Гродна Плюс” у НD-фармаце.

#ДавайСаня, прокачай страну! Гарадзенец чытае “прэзідэнцкі рэп” і ледзь не падае з асфальтаўкладчыка

Гарадзенскі блогер Яўген Лістапад выклаў у свой Instagram відэаролік, дзе ён стаіць ля катка, чытае рэп пра прэзідэнта Беларусі і пра трусікі, а потым заскоквае на каток ды ледзь не падае.

Уладзімір Краўцоў прыйшоў на “Атрад самагубцаў”: паслухаў новы Dolby Atmos, але фільм не даглядзеў

У кінатэатры “Кастрычнік” 4 жніўня прайшоў прэм’ерны паказ фільма “Атрад самагубцаў” у новым для Гродна фармаце 3D-гуку Dolby Atmos. Адчуць моц новай сістэмы прыйшоў і старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. Але да канца фiльма ён не дасядзеў.

Бібліятэка на свежым паветры: у Гродне да канца лета можна бясплатна чытаць новыя кнігі і працаваць з тэхнікай

Абласная бібліятэкі імя Карскага запрашае гарадзенцаў на адукацыйна-забаўляльныя праграмы “Бібліятэка пад адкрытым небам” і “Пікнік ў яблыневым садзе”, якія пройдуць да канца лета.