Надвор’е ў Гродне ў выходныя: днём ясна і суха, ночы халодныя

|

Гэтыя выходныя прынясуць гарадзенцам адносна камфортнае надвор’е. Аднак суботняя ноч будзе ўжо дастаткова халоднай, а пачатак наступнага тыдня можа адзначыцца дажджамі, паведамілі ў Аблгідрамеце.

З цягнікамі з Гродна ў Кузніцу і Варшаву дагэтуль няма яснасці

|

Польскіх электрычак, якія курсуюць паміж Гродна і Элкам ды Малкіняй, а ў 2016 годзе маюць ездзіць да Варшавы, можа не быць у новым раскладзе польскай чыгункі, які будзе дзейнічаць з 13 снежня. Кампанія Przewozy Regionalne тлумачыць, што ўсё яшчэ чакае на адказ Міністэрства інфраструктуры наконт фінансавання.

У нядзелю ў Польшчы рэферэндум: палякі пойдуць галасаваць за змены ў выбарах і падатках

|

6 верасня палякам зададуць тры пытанні: ці ўводзіць аднамандатныя выбарчыя акругі ў парламенцкіх выбарах, ці надалей фінансаваць партыі з дзяржбюджэту, і ці падтрымліваюць яны прынцып сумневу ў інтэрпрэтацыі падатковага заканадаўства на карысць падаткаплацельшчыка.

Беларускі кантрабандыст, хаваючыся ад літоўскіх памежнікаў, гадзіну сядзеў у сажалцы

|

У Салечніцкім (Шальчынінкайскім) раёне Літвы пагранічнікі папераджальнымі стрэламі спрабавалі спыніць беларуса з кантрабанднымі цыгарэтамі. Спрабуючы схавацца, ён залез у сажалку, дзе прасядзеў каля гадзіны і моцна змерз, піша ru.delfi.lt.

Адведай 85 “разынак” Гарадзеншчыны: Лідскі раён

|

Гэты раён смела можна назваць адной з самых цікавых мясцовасцяў нашай краіны. Велічныя помнікі гісторыі і архітэктуры, маляўнічая прырода, шмат славутых імёнаў, якія застаюцца ў памяці народа – усё гэта Лідчына.

Зубр, замкі і Аўгустоўскі канал. Што яшчэ можа стаць брэндам Гарадзеншчыны?

У Гродзенскай вобласці ў наступным годзе пачнецца распрацоўка адзінага турыстычнага брэнда. Пазнавальны і прывабны прадукт павінен дапамагчы ў прасоўванні турыстычных паслуг рэгіёну за мяжой. Пакуль жа прадстаўнікі мясцовых улад не ведаюць, што можа стаць брэндам. “Твой стыль” даведаўся ў гарадзенскіх спецыялістаў у розных галінах, якім яны бачаць брэнд Гарадзеншчыны.

У новым Глабальным Індэксе старэння Беларусь захавала 64-е месца

|

Новы выпуск Глабальнага індэкса старэння з’явіўся ў публічным доступе 9 верасня. У дакуменце прадстаўленыя вынікі ацэнкі сітуацыі са старэннем насельніцтва ў 96 краінах свету.

Дзятлава рыхтуецца да “Дажынак”: райвыканкам адбудоўваюць, палац Радзівілаў прадаюць

У райцэнтры Дзятлава Гродзенскай вобласці вядуць маштабную рэканструкцыю да абласных “Дажынак”, прызначаных на 13 лістапада. Дзятлаўцы здзіўляюцца, навошта дабудавалі і так вялікі райвыканкам і чаму не рэстаўруюць, а прадаюць былы палац Радзівілаў.

У Гродзенскім раёне знеслі будынак канца ХІХ стагоддзя

Пабудаваны ў канцы ХІХ ст. склад (на фота вышэй) у вёсцы Белыя Балоты Гродзенскага раёна апошнія дзесяцігоддзі не выкарыстоўваўся. На хвалі ўпарадкавання яго знеслі на мінулым тыдні.

Зімы пакуль няма: выходныя ў Гродне будуць цёплымі і ветранымі

|

Уікэнд адзначыцца зусім не зімовым надвор’ем і вельмі моцным ветрам, паведамілі ў Гроднааблгідрамеце.