Семінар для жанчын, якія хочуць сустрэцца з… сабой

| Без катэгорыі

Запрашаем вас на сустрэчу з… сабой. Са сваімі страхамі, надзеямі і схаванымі марамі. У нас будзе 7 гадзін каб наладзіць стасункі з сабой, адна з адной і светам. Праз рух, слова і гучанне.

Канферэнцыя Форуму грамадзянскай супольнасці

| Без катэгорыі

5-6 ліпеня ў Менску адбудзецца Канферэнцыя Нацыянальнага Форуму грамадзянскай супольнасці «Дарожная мапа Ўсходняга партнёрства для Беларусі», прысвечаная абмеркаванню дзейнасці Форуму грамадзянскай супольнасці, а таксама далейшых шляхоў развіцця і ўмацавання праграмы «Усходняе партнёрства» ў Беларусі і на агульнаеўрапейскім узроўні.

Моладзевая акцыя мультымедыяў

| Без катэгорыі

Фонд «Новыя Мэдыі» ў межах міжнароднага праекту «Моладзевая акцыя мультымедыяў» (МАМ) запрашае ўсіх ахвотных да актыўнай супрацы па стварэнні школьных (і не толькі) газетаў пры дапамозе новых сродкаў і тэхналогіяў і на базе гатовых макетаў.

Як зарэгістраваць некамерцыйную арганізацыю

| Без катэгорыі

22 траўня ў Брэсце і 23 траўня ў Гродна адбудуцца семінары «Стварэнне і рэгістрацыя некамерцыйных арганізацыяў».

Збор ахвяраванняў для гарадзенскіх дзяцей-сірот

| Без катэгорыі

Учора пачала працаваць дабрачынная тэлефонная лінія для збору ахвяраванняў на карысць Гарадзенскага дому дзіцяці.

«Новыя шляхі» для краязнаўцаў Гарадзеншчыны

| Без катэгорыі

Інстытут прыкладной гісторыі, грамадскае аб’яднанне «Фонд імя Льва Сапегі» і Гарадзенская абласная арганізацыя «Таварыства Беларускай Мовы» супольна з Еўрапейскім універсітэтам «Віядрына» (Нямеччына), пры фінансавым удзеле Праграмы падтрымкі Беларусі IBB распачынаюць праект «Новыя шляхі».

Фотаспабор па культурнай разнастайнасці

| Без катэгорыі

Міжнародная арганізацыя па міграцыі (МАМ) ва Ўкраіне абвяшчае фотаспабор па культурнай разнастайнасці «Грамадзянін свету»! Мэта фотаспабору: «ажывіць» герояў жыцця ў разнастайнасці і культурным дыялогу праз фотаздымкі.

Стыпендыі для менеджэраў па культуры

| Без катэгорыі

Фонд Robert Bosch Stiftung выдзяляе з 1 кастрычніка 2010 году дванаццаць стыпендый для менеджэраў у сферы культуры з краін сярэдняй, усходняй і паўднёва-усходняй Еўропы для ўдзелу ў 13-месячнай праграме павышэння кваліфікацыі ў галіне менеджменту ў сферы культуры ў Нямеччыне.

Міжнародны моладзевы летнік

| Без катэгорыі

Міжнародны летнік «Лазурны» запрашае да ўдзелу ў праекце «Будуем новыя масты». Усе ахвотныя незабыўна правесці 2 тыдні ў міжнароднай вялікай тусоўцы, спяшайцеся!

«Купалаўскія вакацыі» для любога выканаўцы

| Без катэгорыі

Адкрыты спабор аўтарскай песні і паэзіі ладзіцца на базе Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і яго філіяла «Акопы» з ініцыятывы музея і барда Алеся Камоцкага.