Арганізатары “Бегу Незалежнасці” спачатку ўключылі Гродна ў склад Польшчы, а пасля ператварылі ў “шэрую зону”

Рэакцыя гарадзенцаў на правакацыйную мапу, што з’явілася днямі ў інтэрнэце, была самай рознай: ад “Хутчэй бы ўжо” да “Лапы прэч ад Беларусі!”

На Гарадзеншчыне закрыюцца некаторыя “Дабраномы”. На іх месцы будуць “Еўраопты”

|

Пастаўшчыкі прадукцыі 18 лістапада атрымалі ад “Дабранома” ліст аб тым, што па ўсёй краіне закрыецца больш за 50 крамаў гэтай сеткі. З іх адна крама ў Гродне і дзевяць у вобласці. Па інфармацыі сайта volkovysk.by, на іх месцы могуць адкрыцца “Еўраопты”.

Агляд надзвычайных здарэнняў на Гарадзеншчыне

|

Пенсіянер-эксбіцыяніст, дармаед-алкаголік, аварыя са смяротным зыходам і іншае – глядзіце інтэрактыўную мапу надзвычайных здарэнняў на Гарадзеншчыне за апошнія дні. 

Дзяржпагранкамітэт дадаў дзёгцю ў бочку мёду ад Outlet Białystok

|

Кожную суботу з Гродна ў Outlet Białystok будзе адпраўляцца бясплатны аўтобус, арганізаваны польскім бокам. Кампанія, якая займаецца браніраваннем месцаў на рэйсы, абяцала, што яны не толькі будуць бясплатнымі, але кліенты тураў таксама не будуць стаяць у чарзе на мяжы. На гэтую навіну адрэагавалі памежнікі: у ДПК арганізатараў тураў просяць не ўводзіць беларусаў у зман.

Гарадзенскія гісторыкі стварылі ў Варшаве Цэнтр беларускіх студыяў

Пры „Студыюм Усходняй Еўропы” Варшаўскага ўніверсітэта паўстаў Цэнтр беларускіх студыяў. Пра гэтую новую навуковую і дыдактычную адзінку расказвае прафесар Алесь Краўцэвіч, абраны яе кіраўніком.

Беларуская мова і культура вяртаюцца ў Беластоцкі ўніверсітэт

З новага навучальнага году ў Беластоцкім універсітэце стартуе факультэт беларускай этнафілалогіі. „Раней у ВНУ закрылі факультэт беларускай філалогіі, таму рашэнне Сенату ўніверсітэта радуе”, – кажа прафесар Галіна Тварановіч, суаўтарка праграмы беларускай этнафілалогіі.

Адведай 85 “разынак” Гарадзеншчыны: Мастоўскі раён

|

“Твой стыль” працягвае сваю краязнаўчую экспедыцыю па цікавых месцах у розных кутках Гарадзеншчыны. Гэтым разам наш шлях у межах праекта “85 разынак Гарадзеншчыны” ляжыць у Мастоўскі раён.

Першы пайшоў: бясплатны бус у Беласток выехаў з Гродна і не ведае, калі вернецца (ВІДЭА)

Упершыню бясплатны мікрааўтобус адправіўся з Гродна ў цэнтр распродажаў Outlet Białystok 19 верасня роўна ў 7.00.

У Беластоку адкрываецца новы гандлёвы цэнтр, у якім можна будзе пераначаваць

Чатыры паверхі гандлю, забаваў і паслуг, фітнэс-клуб, кінатэатр і падземная паркоўка. Гэта толькі частка таго, што можа прапанаваць новы гандлёва-забаўляльны цэнтр Galeria Jurowiecka, пабудаваны ў самым цэнтры Беластока. Ужо ў час будаўніцтва гаспадары разлічвалі на будучых пакупнікаў у тым ліку і з Беларусі.

Аўтэнтычная пушча і самы высокі храм: У Гродне прадставілі турыстычныя магчымасці рэгіёна і Беларусі

На сустрэчы, арганізаванай “СоларТур”, экскурсаводы, тураператары і выкладчыкі распавялі аб праблемах турыстычнага бізнесу, аб самых цікавых месцах Гродзеншчыны і прапанавалі новыя маршруты для адпачынку. Напрыклад, менавіта ў Гродзенскай вобласці можна ўбачыць аўтэнтычную пушчу.