У Гродне рэзка пахаладала

|

Яшчэ ўчора днём паветра прагравалася да +28 ºС, а сёння апоўдні ў Гродне было толькі 14,4ºС.

Заўтра сіноптыкі абяцаюць +16…+18ºС і аранжавы ўзровень небяспекі.

Выстава маскоўскіх фатографаў адкрыецца ў Гродзенскай выставачнай зале

|

Выстава “Понемногу обо всём” прадставіць творчасць фатографаў-аматараў Паўночна-Заходняй адміністратыўнай акругі Масквы.

Тэрмін капрамонту 2 дамоў у Гродне павялічыўся ў 5 разоў, а кошт – на 77%

|

Камітэт дзяржкантролю Гродзенскай вобласці праверыў, як ідзе капітальны рамонт жылфонду і выявіў шматлікія парушэнні.

У Гродне ізноў знішчаюць дрэвы

|

Сёння ў першай палове дня цяжкая тэхніка з’явілася ў двары дома № 8 па праспекце Касманаўтаў. Рабочыя пачалі актыўна знішчаць своеасаблівы міні-парк, што месціцца тут, і ўжо паспелі спілаваць некалькі высокіх дрэваў, пакуль узрушаныя жыхары дома не выбеглі ў двор.

Расія размесціць сваю авіябазу ў Лідзе

|

На лідскім аэрадроме ёсць усё неабходнае для функцыянавання авіябазы, будаваць нічога не спатрэбіцца. Ужо сёлета на базе размесцяцца мадыфікаваныя вынішчальнікі Су-27СМ3.

Афрыканская чума свіней змяніла жыццё Іўеўскага раёна

|

Па дадзеных, якія мы атрымалі ад тутэйшых, абстаноўка ў раёне нечым нагадвае часы калектывізацыі. У навакольных вёсках і ў райцэнтры гаспадары, не чакаючы візіту ветэрынарных службаў, ліквідуюць свіней, якіх гадавалі на ўласных падворках.

У Гродне ліквідуюць стыхійныя міні-рынкі

|

Рэйды па спыненні несанкцыянаванага гандлю правядзе Гродзенскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Супрацоўнікі “Гродна Азоту” кралі дэталі, прызначаныя на рамонт абсталявання

|

Больш за 2 гады супрацоўнікі выносілі вырабы, неабходныя для мадэрнізацыі абсталявання ў самым небяспечным цэхе па вытворчасці сернай кіслаты, а трубы, у якіх утрымлівалася кіслата, проста не рамантавалі.

За дзень на дарогах Гарадзеншчыны пацярпелі 8 чалавек

|

24 чэрвеня стаў самым аварыйным з пачатку лета днём.

Хакейны “Нёман” выйшаў з адпачынку

|

У панядзелак 24 чэрвеня хакеісты гарадзенскага “Нёмана” выйшлі з адпачынку і пачалі падрыхтоўку да новага сезону.