Вянкі з брацкай магілы трапілі на сметнік ужо праз чатыры дні. Зелянбуд патлумачыў чаму

Напярэдадні Дня Незалежнасці, 1 ліпеня, чыноўнікі ды прадстаўнікі сілавых структур і арганізацый горада ўрачыста ўсклалі кветкі да помніка воінам-вызваліцелям і партызанам у парку Жылібера. Ужо праз чатыры дні частку кветак прыбралі на суседні сметнік.

Дзяўчаты з групы падтрымкі хакейнага “Нёмана” заклікаюць у свае шэрагі

Да новага хакейнага сезону застаецца менш за два месяцы. Рыхтуюцца да будучых баталій не толькі спартсмены, але і група падтрымкі. Каб новы сезон прайшоў яшчэ лепш за мінулы, танцуючыя дзяўчаты абвясцілі аб наборы ў свае шэрагі.

“У Гродне быў апошні шанец”. З’явілася відэа з чэмпіянату Беларусі па лёгкай атлетыцы

У інтэрнэце з’явілася афіцыйная відэасправаздача чэмпіянату Беларусі па лёгкай атлетыцы, які праходзіў у Гродне з 23 па 25 чэрвеня 2016 года. Тады каманда Гродзенскай вобласці завяршыла чэмпіянат у рангу срэбных прызёраў.

Падчас пагоні на праспекце Янкі Купалы сутыкнуліся два аўтамабілі ДАІ

ДТЗ паміж аўтамабілямі ДАІ адбылося каля 21.00 на праспекце Янкі Купалы ў Гродне. Патрульныя машыны сутыкнуліся у той момант, калі здзяйснялі пагоню за парушальнікам.

Гарадзенская ДАІ адзначыла юбілей выставай тэхнікі

Тэматычнай выставай гарадзенская Дзяржаўтаінспекцыя адзначыла свой юбілейны дзень нараджэння – ДАІ Беларусі сёлета спаўняецца 80 гадоў. У парку Жылібера 3 ліпеня былі выстаўленыя службовыя аўтамабілі, матацыклы, а таксама спецсродкі, якія выкарыстоўваюць супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы.

“Не толькі вучыцца, але і адпачываць”. У Гродне прайшла сапраўдная афрыканская вечарына

Першая афрыканская вечарына ў Гродне сабрала мноства наведнікаў. Клуб “Афрыка” у ноч з 2 па 3 ліпеня даў магчымасць замежным студэнтам горада адзначыць завяршэнне навучальнага года і проста сабрацца разам.

“Хімік, жыві”. Галоўны трэнер, гульцы і заўзятары ХК “Нёман” выступілі ў падтрымку наваполацкага клуба

Фан-клуб ХК “Нёман” сумесна з хакеістамі і трэнерам гарадзенскай каманды не змаглі застацца абыякавымі да праблем наваполацкага клуба, які перад новым сезонам сутыкнуўся з сур’ёзнымі фінансавымі цяжкасцямі і знаходзіцца на мяжы банкруцтва.

Свята пад парасонамі: Гродна адзначае Дзень Незалежнасці нягледзячы на залеву

Урачысты мітынг, парад войскаў i тэхнiкi Гарадзенскага гарнізона, прысвечаныя Дню Незалежнасці, прайшлі 3 ліпеня ў Гродне на Кургане Славы.

“Нёман” прайграў “Нафтану” і скончыў першы круг на апошнім месцы. Кавалевіч абяцае выправіць сітуацыю

У апошнім туры першага круга каманда Ігара Кавалевіча не здолела абыграць свайго суседа па турнірнай табліцы ФК “Нафтан” і прайграла з лікам 2:0. Такім чынам, пасля першага круга гарадзенцы так і засталіся замыкаць турнірную табліцу.

Фотафакт: Гродна напярэдадні Дня Незалежнасці

Да галоўнага свята краіны – Дня Незалежнасці – застаюцца лічаныя гадзіны. У Гродне тым часам сканчаецца падрыхтоўка да святочных мерапрыемстваў.