У дзень горада дзеці пабудавалі кардонны Гродна

З чаго будуюцца гарады? З цэглы, бетону, шкла і алюмінію? Звычайна, так. І – звычайныя. А для стварэння чароўнага горада дастаткова кардону, фарбаў і дзіцячых мараў. Гэта даказалі маленькія гарадзенцы, што сабраліся 19 верасня на пляцоўцы каля Тэатра лялек, каб пабудаваць разам кардонны Гродна.

Толькі ў серыі булітаў “Нёман” змог атрымаць перамогу над жлобінскім “Металургам”

|

Чарговае спартовае мерапрыемства ў Дзень горада прайшло ў Лядовым палацы, дзе хакеісты “Нёмана” праводзілі чарговы тур чэмпіянату Беларусі па хакеі. У Гродне гасцяваў жлобінскі “Металург”. На працягу ўсяго матчу хакеістам абедзвюх каманд так і не ўдалося вызначыцца. Толькі ў серыі булітаў поспех апынуўся на баку гаспадароў.

Пена-паці і кадэты. Як святкуюць Дзень горада на раёне

|

У Дзень горада “Твой стыль” адправіўся на пляцоўку сярэдняй школы №22 каб пабачыць, як святкуюць вуліцы Дамброўскага, Урублеўскага і Багуцкага.

“Футбольны марафон” зблізіў гарадзенцаў

|

У рамках тыдня футбола ў Беларусі арганізацыя “Карпарацыя спорту” сумесна з Гарадзенскай Федэрацыяй Футбола і ФК “Нёман” 19 верасня правялі ў Гродне “Футбольны марафон”.

У Дзень горада самыя здаровыя гарадзенцы выйшлі на прабег цвярозасці

|

Пакуль у Гродне праходзіў сырны фестываль і розныя іншыя мерапрыемствы, прысвечаныя дню горада, у “Пышках” прайшоў прабег цвярозасці.

Ад крымінальніка да прэзідэнта: у Гродне прэзентавалі кнігу пра постаці міжваеннага горада

Унікальнае выданне расказвае пра прадстаўнікоў гарадскіх ўладаў, паліцыі, вайскоўцаў, артыстаў, прадпрымальнікаў і дзеячаў беларускага руху з 1919 па 1939 гады. Аўтар Андрэй Чарнякевіч рыхтаваў публікацыю не толькі з дапамогай архіўных дакументаў, але і прэсы тых гадоў.

Першы пайшоў: бясплатны бус у Беласток выехаў з Гродна і не ведае, калі вернецца (ВІДЭА)

Упершыню бясплатны мікрааўтобус адправіўся з Гродна ў цэнтр распродажаў Outlet Białystok 19 верасня роўна ў 7.00.

У старым будынку архіва ў Гродне можа размясціцца музей ВКЛ

У Гродне плануюць стварыць музей Вялікага княства Літоўскага, аналагаў якому няма пакуль у Беларусі. Пра гэта паведаміў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой.

Пятнічнае. У Гродне з’явіліся веганы-вандалы, якія мазюкаюць на сценах

|

У Гродне з’яўляюцца дзіўныя надпісы, якія заклікаюць жыхароў горада не есці мяса. Адказнасць за дадзеныя дзеянні ўзяў на сябе рух “Go vegan”.

Калі трэба адзначаць Дзень горада? Кажуць гарадзенскія гісторыкі

Сёлета Гродна ўпершыню святкуе Дзень горада ў новую дату – трэцюю суботу верасня. Нямногія разумеюць, чым абгрунтавана гэтая дата. “Твой стыль” запытаўся ў гісторыкаў, калі найлепей было б адзначаць гэтае свята.