Яшчэ адзін завод

|

Цалкам новы завод па вытворчасці інавацыйных будаўнічых матэрыялаў па аздабленні мусіць паўстаць у прамысловай зоне Аульс. З новым інвестпраектам у склад рэзідэнтаў Свабоднай эканамічнай зоны ўвайшло існуючае гарадзенскае прадпрыемства ААА “Тайфун”, вытворца сухіх будаўнічых сумесяў і іншых будматэрыялаў.

Птушыны комікс

|

Група маладых актывістаў стварае серыю дзіцячых коміксаў пра жыццё птушак. Днямі у сеціве быў апублікаваны першы выпуск.На старонках комікса журавель Сымонка навучаецца лётаць і падаецца ў вырай.

Рэдкае перавыданне

|

Перавыдадзеную кнігу Юзэфа Ядкоўскага “Гродна” можна набыць у выдавецтве “Ламарк” ці ў краме пры Фарным касцёле. Варта паспяшацца, бо дзякуючы абмежаванаму тыражу, кніга хутка можа стаць рарытэтам.

Абвал у кватэры

|

Драўлянае перакрыцце абрынулася ў жылым доме ў Лідзе.

Выстава-продаж навагодніх паштовак

|

Галоўпаштамт па вуліцы Карла Маркса запрашае на святочны кірмаш. На ім прадстаўлены паштоўкі расейскіх і беларускіх вытворцаў.

Ці рэабілітуюць Ларысу Геніюш?

|

Беларускія літаратары з Беларусі і Польшчы падпісалі ліст да Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь з хадайніцтвам пра рэабілітацыю славутай беларускай паэткі Ларысы Геніюш.

У Фарным касцёле ўладкавалі Батлейку

|

Напярэдадні свята Божага Нараджэння ў кожным касцёле ўсталёўваюць батлейкі, якія таксама называюць шопкамі.

Смаргонскі суддзя падаў у адстаўку

|

Суддзя суда Смаргонскага раёна Мікалай Шэлег падаў у адстаўку.

Дзецям мала ўвагі

|

Пракуратура Гарадзенскай вобласці адзначае недастатковае ўзаемадзеянне дзяржаўных органаў і служб у сферы выканання заканадаўства, скіраванага на ахову жыцця і здароўя непаўнагадовых, якія апынуліся ў экстрымальнай сітуацыі.

Анджаліка Борыс атрымала ўзнагароду

|

Анджаліка Борыс ўзнагарожана Міжнароднай прэміяй імя Казімежа Вялікага. Старшыня Еўрапарламенту Ежы Бузек віншуе Анджаліку Борыс з гэтай падзеяй. Анджаліка Борыс з’яўляецца старшынёй Саюзу палякаў на Беларусі з 2005 года, і за гэты час праявіла сябе, як сапраўдны змагар за правы палякаў.