Молада-нязелена. Лепшых маладых майстроў выбіраюць у Гродзенскай вобласці

У свае 17-20 гадоў яны ўжо віртуозна валодаюць прафесійнымі інструментамі. У кагосьці ў актыве цэлы жылы дом, хтосьці цалкам можа працаваць на складанай вытворчасці, а хтосьці ўжо прадставіў сваю калекцыю адзення. На рэгіянальным этапе адбору конкурсу прафесійнага майстэрства WorldSkills, які праходзіць у гэтыя дні ў Гродне, моладзь яшчэ раз даказала, што працаваць рукамі не развучылася. Праўда, лепшыя маладыя майстры рэгіёну сцвярджаюць, што залатымі рукі без светлай галавы не стануць, піша Белта.

Гарадзенскія сыры плануюць пастаўляць у Амерыку і Блізкі Усход

Каля 490 млрд рублёў уклала гродзенскае ААТ “Малочны свет” у будаўніцтва новага сырнага цэха, паведаміла генеральны дырэктар кампаніі Марына Анікеева. Тут будзе выпускацца каля 30 гатункаў сыру, у тым ліку халяльная і кашэрная прадукцыя.

Аўтобусны парк Гродна атрымае 13 новых гарадскіх аўтобусаў

У межах штогадовага абнаўлення аўтобусныя паркі вобласці атрымалі сёлета 29 новых машын беларускай вытворчасці. 16 з іх ужо працуюць у розных раёнах Гарадзеншчыны, яшчэ 13 будуць працаваць на гарадскім маршрутах Гродна, паведамілі ў аддзеле энергетыкі, транспарту і сувязі аблвыканкама.