Напярэдадні Дня Незалежнасці у Пышках адкрылі новую спартыўную пляцоўку

Новая шматфункцыянальная спартыўная пляцоўка са штучным пакрыццём, якую адкрылі 1 ліпеня, размясцілася на базе Гарадзенскага цэнтра алімпійскага рэзерву па хакеі з шайбай.

“Убачыць грандыёзную будоўлю і зарабіць грошай”. Навошта студэнты едуць на будаўніцтва Беларускай АЭС

30 ліпеня студэнты ўніверсітэта імя Янкі Купалы адправіліся ў складзе студатрада на летнюю будоўлю Беларускай АЭС у Астраўцы.

На Савецкай плошчы наўпрост з-пад пліткі палілася вада

Увечары 30 чэрвеня на Савецкай плошчы рабочым прыйшлося падымаць плітку і капаць. На плошчы стала з’яўляцца вада, бо не вытрымала старая труба, закладзеная на глыбіні двух метраў.

У Гродне на вуліцы Таўлая знайшлі труп пенсіянера

Увечары 30 чэрвеня на вуліцы Таўлая ў Гродне знайшлі труп сталага чалавека. Гарадзенец цягам дня дня выпіваў з таварышам, а да вечара не дажыў.

“Крутыя грошы”. Першыя гарадзенцы атрымалі ў абменніку новыя дэнамінаваныя рублі

У ноч з 30 чэрвеня на 1 ліпеня Беларусь перайшла на новыя грошы. У абарот увайшлі 7 наміналаў банкнот і 8 наміналаў манет. Бліжэйшыя паўгода адначасова будуць выкарыстоўвацца і старыя рублі з чатырма нулямі.

Экспедыцыя літоўскага тэлебачання па Нёмане: “Пасля нас літоўцы павінны рынуць у Беларусь”

|

Нацыянальная экспедыцыя Літвы па Нёмане, арганізаваная літоўскім тэлеканалам LRT, правяла 10 дзён у Беларусі, дзе здымала відэа для будучых перадач. У Гродне каманда была тры дні і за гэты час яна паспела пазнаёміцца з мясцовымі славутасцямі ды бліжэй пазнаць беларускую культуру.

Хатні тхор Цюбік, які крадзе кашалькі, прыцягвае больш увагі, чым гарадзенскія знакамітасці

|

“Ой, гэта ў вас янот, а вушкі яму купіравалi? А можна дакрануцца?” Жэня і тхор Цюбік жывуць разам ужо чатыры гады, за гэты час незвычайны хатні гадаванец паспеў скрасці пару кашалькоў, з’есці гумовую цацку і апынуцца ў бальніцы, а таксама здзівіць велізарную колькасць гарадзенцаў.

“Усяго добрага, прыходзьце ў панядзелак”. Напярэдадні дэнамінацыі ў Беларусбанку зляцела сістэма

Многія гарадзенцы 29 чэрвеня пасля працоўнага дня, згодна рэкамендацыі, накіраваліся ў аддзяленні банкаў, каб аплаціць паслугі і зняць грошы. 30 чэрвеня зрабіць гэта будзе ўжо немагчыма. Але ў Беларусбанку гараджане сутыкнуліся з неспадзяванымі абставінамі – сістэма дала збой і ніводная аперацыя не была магчыма.

Заявiць пра тайскі бокс і дапамагчы хворым дзецям. У Гродне ўпершыню прайшла выстава ўдарных карцін

|

Напярэдадні летняй Алімпіяды шматразовы чэмпіён спаборніцтваў па кікбоксінгу і тайскім боксе Рынат Булатаў і дабрачынны цэнтр “ПОРА” правялі першую ў Беларусі выставу карцін, намаляваных толькі з дапамогай удараў. Акцыя адбылася 29 чэрвеня ў дворыку гарадзенскай галерэі “Крыга”.

Дэнамінацыя ідзе: у банкаматах у цэнтры Гродна ўжо няма грошай

Гарадзенцы перад дэнамінацыяй спяшаюцца зняць грошы, але сёння з самай раніцы яны сутыкнуліся з праблемай – у многіх банкаматах ужо не засталося грошай.