Гарадзенскі ахоўнiк: “У клубе канфлікт можа адбыцца на роўным месцы”

Нядаўна ў Гродне ахоўнікі аднаго з начных клубаў, супакойваючы буйнага маладога чалавека, прычынілі яму цяжкія цялесныя пашкоджанні, у тым ліку закрытую чэрапна-мазгавую траўму і страсенне мозгу. У дачыненні да іх распачалі крымінальную справу. “Твой стыль” паразмаўляў пра падобныя інцыдэнты з ахоўнікамі гарадзенскіх клубаў.

Tandem Evenings in Hrodna: Другі сезон стартаваў!

|

У Гродне адбылася першая ў другім сезоне сустрэча ў стылі тандэм. На англійскай, польскай і нямецкай мовах ўдзельнікі размаўлялі пра тое, як яны правялі лета.

У стылі 3D: У хуткім часе ў Гродне з’явіцца новы арт-аб’ект

|

Студыя мастацкага роспісу “ЗАДЕЛО” стварае на сцяне гарадзенскага лікёра-гарэлачнага завода 3D-малюнак, прысвечаны 125-годдзю прадпрыемства.

У новым Глабальным Індэксе старэння Беларусь захавала 64-е месца

|

Новы выпуск Глабальнага індэкса старэння з’явіўся ў публічным доступе 9 верасня. У дакуменце прадстаўленыя вынікі ацэнкі сітуацыі са старэннем насельніцтва ў 96 краінах свету.

Змены пачынаюцца з сябе: моладзевы абмен у Нямеччыне

Моладзевы экалагічна-спартыўны абмен у Нямеччыне “Back to the nature” стаў выдатным заканчэннем летняга адпачынку для васьмярых маладзёнаў з Беларусі, адабраных партнёрскай грамадскай арганізацыяй “Цэнтр “Трэці сектар”. Удзельнікі гэтага праекта – неабыякавыя да прыроды і ўласнага здароўя юнакі і дзяўчаты з Беларусі, Германіі, Нарвегіі, Македоніі, Грузіі, Люксембурга і Эстоніі.

Чэмпіянат Беларусі па хакеі: “Нёман” даў добры старт

|

З невялікім спазненнем гарадзенскі “Нёман” пачаў выступленне ў чэмпіянаце Беларусі. У першым матчы хакейнага сезону чырвона-чорныя паспяхова разабраліся з ХК “Віцебск”, закінуўшы ім 5 безадказных шайб.

Гісторыі з лета: Як гарадзенец Альберт трапіў у праваслаўны рэабілітацыйны цэнтр

Часта ў сем’ях складваецца сітуацыя, калі бацькі перастаюць чуць сваіх дзяцей. Сямейныя скандалы нярэдка закранаюць іншых сваякоў, якія становяцца сведкамі нарастаючай лавіны гневу і непаразумення. На сцэну выходзяць i наркотыкі. 

Кармяліцкая камяніца. Гарадзенскі дом, які ніхто не намаляваў

Гэты будынак знік з карты Гродна толькі ў 80-х гадах ХХ стагоддзя, але да сёння захавалася зусім няшмат яго выяваў. Між тым, цяпер ён выдатна дапаўняў бы галоўнае аддзяленне “Прыёрбанка”.

“Мова Нанова Гародня” пераехала ў самы цэнтр горада, а на адкрыццё сезону завітае Shuma

Павіншаваць гарадзенцаў з пачаткам новага сезону моўных курсаў прыедзе гурт Shuma voices.

У Гродне праходзіць паседжанне міжурадавага савета ЕАЭС з удзелам Мядзведзева і Кабякова

|

Паседжанне Міжурадавага савета Еўразійскага эканамічнага саюза пачалося ў Гродне ў аўторак, 8 верасня. У ім прымаюць удзел прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, яго расійскі калега Дзмітрый Мядзведзеў, кіраўнікі ўрадаў іншых краін-удзельніц.