Новым старшынёй незалежнага Саюза палякаў стаў Мечыслаў Яськевіч

|

На VIII з’ездзе неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі, што праходзіць у Гродне, ён набраў на 7 галасоў болей за дзейную старшыню.

“Нёман” не даў “Гомелю” заваяваць бронзу

|

Сёння ў Гомелі каманда Сяргея Саладоўнікава мінімальна абыграла ФК “Гомель” з лікам 0:1.

У кінатэатры афіцыйна забаранілі прыносіць алкаголь і зброю

|

З 17 лістапада гледачам забараняецца  прыносіць па прагляд фільмаў аўдыё і відэапішучую апаратуру, алкагольныя напоі, піва, агнястрэльную зброю, выбуховыя рэчывы, атрутныя, брудныя прадметы, усё, чым можна калоць і рэзаць, што смярдзіць, а таксама прыходзіць у кінатэатры з жывёламі.

У Гродне пройдзе першы зальны турнір па алтымат-фрызбі

|

Турнір пад назвай «Па газоне не хадзіць» стартуе 17 лістапада ў спорткомплексе «Вікторыя».

Абраныя скульптары, якія створаць помнік Міндоўгу ў Навагрудку

Пераможцамі конкурсу на стварэнне эскізных праектаў помніка Вялікаму князю літоўскаму Міндоўгу сталі дзве работы — скульптараў Сяргея Бандарэнкі і Паўла Лука. Яны аб`яднаюць свае намаганні для стварэння помніка ў Навагрудку.

Сіноптыкі папярэджваюць пра туман і галалёд у Гродне

|

Неспрыяльнае надвор’е на Гарадзеншчыне чакаецца 17 лістапада.

Асабліва ўважлівым трэба быць кіроўцам: у тумане значна змяньшаецца бачнасць на дарогах.

У Гродзенскім драмтэатры пройдуць “Артыстычныя сустрэчы “Гродна-Беласток”

|

На XIX рэгіянальны фестываль збяруцца калектывы з Польшчы і Беларусі.

Наста Палажанка: чым меньш навінаў, тым лепш

|

З 8 лістапада ў Гродзенскай турме знаходзіцца лідар міжнароднай арганізацыі “Малады фронт” Зміцер Дашкевіч. За гэты час ён двойчы сустракаўся з адвакатам.

Апошнія навіны пра палітзняволенага “Твайму стылю” распавяла нявеста вязня Наста Палажанка.

Ваўкавыскі следчы ўратаваў дзяўчынку ад педафіла

|

Ён выпадкова стаў сведкам нападу на дзяўчынку мужчыны, злачынствы якога расследаваў раней.

Дабрачынны канцэрт на карысць хворых дзетак у гродзенскім клубе «Alpha Centauri»

|

Блізнятам Сашы і Пашы неабходна тэрміновая аперацыя. Грошы на яе дапамогуць сабраць каманды LITESOUND і OPEN SPACE.