У цэнтры Гродна вялікія тараканы тэрарызуюць мясцовых жыхароў

|

Незвычайныя тарканы турбуюць жыхароў дома па вуліцы Карла Маркса ўжо восем гадоў. Вялікія насякомыя выпаўзаюць ноччу з-пад падлогі і розных шчылін. Мясцовыя кажуць, што праблема пачалася пасля таго, як у іх стогадовым жыллі сталі рамантаваць дах.

Гарадзенскія канцэрты на балконах хоча аднавіць “Гроднааблсаюздрук”

|

Пра адметнасці новай крамы “Багач” і планы на будучыню расказаў газеце “Перспектыва” дырэктар “Гроднааблсаюздрука” Павел Скрабко.

У Гродне вызначылі пераможцу пятага этапа “Хобі-карт 2016”

|

Каля 20 картынгістаў удзельнічалі ў спаборніцтвах чарговага этапа гарадскога турніра Хобі-карт-2016, што прашлі ў Гродне 27 жніўня. Спаборніцтвы сярод аматараў картаў, старэйшых за 16 гадоў, арганізаваў клуб “Віраж”. Судзілі гонку вядомы гарадзенскі картынгіст Уладзіслаў Міргародскі і ўладальнік карт-клуба Яўген Ганісеўскі. Пераможцам стаў 31-гадовы Андрэй Аксёнаў.

На будаўніцтве БелАЭС загінуў чалавек

|

Будаўнік загінуў на пляцоўцы будаўніцтва АЭС у пятніцу, 26 жніўня. Здарэнне адбылося ў расійскай субпадраднай арганізацыі, паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей БелАЭС.

Хто стане “Гаспадаром Цмокаў”? У Гродне прэзентавалі новую беларускую настолку

28 жніўня гарадзенцы маглі прыручыць цмокаў. У кавярні “Шэкспір”, дзе “самая лепшая кава на раёнчыку”, прайшла прэзентацыя настольнай гульні, у якую цікава пагуляць і дзецям, і дарослым.

“Джэчкі таксама чалавечкі”. Як артапед, кардыёлаг, афтальмолаг і стаматолаг лечаць жывёл у ветклініцы “Сябры”

|

Клініка “Сябры” працуе ў Гродне з вясны 2016. Адкрыта ўдзень і ўначы. Тэрміновая дапамога, планавыя прыёмы, аперацыі, аналізы, рэнтген –  як у сапраўдным шпіталі. Толькі пацыенты клінікі маюць “падвышаную лахматасць” – гэта хатнія жывёлы. Для многіх гаспадароў яны сталі сапраўднымі сябрамі ці нават чальцамі сям’і. Пра іх стан здароўя гаспадары клапоцяцца не менш, чым пра ўласны. Таму, ствараючы клініку, Кацярына Хамуціннік, галоўны лекар, кандыдат ветэрынарных навук, адразу вырашыла – тут будзе “ўсё як у людзей”.

Фаершчыкі запалілі на Савецкай у апошнюю суботу лета

|

Клуб вогненнага шоў Fire Flash выступіў на пляцоўцы ля Моладзевага цэнтра “Гродна” суботнім вечарам 27 жніўня. Гарадзенцам паказалі танцы з агнём і акрабатычныя нумары з палаючымі факеламі. Праўда, каб дачакацца іх выступу, прыйшлося стаяць на Савецкай амаль гадзіну.

“Нёман” абыграў “Мінск” і пакінуў зону вылету

|

Футбалісты гарадзенскага “Нёмана” ў 20 туры нечакана для ўсіх абыгралі ФК “Мінск” і пакінулі зону вылету.

Кубак Дубко з’язджае ў Гомель. “Нёман” – другі

|

У Гродне завяршыўся турнір памяці Аляксандра Дубко. Уладальнікам галоўнага кубка стаў ХК “Гомель”, які ў вырашальным матчы абыграў гарадзенскі “Нёман”.

Бурмістр Аўгустова прыплыве на байдарцы на сустрэчу з Мечыславам Гоем

|

Бурмістр Аўгустова Войцех Валюлік разам з найлепшымі байдарачнікамі аўгустоўшчыны збіраецца па вадзе пераадолець шлях са свайго горада да Друскенік, спыніўшыся па дарозе ў Гродне. У час падарожжа ён сустрэнецца з кіраўнікамі абодвух гарадоў.