У Гродне выяўлена каля 12 гектараў баршчэўнiка Сасноўскага

|

Баршчэўнік Сасноўскага – ядавітае пустазелле, барацьба з якім у Гродне вядзецца ўжо шмат гадоў. Праблема баршчэўніка добра вядома жыхарам вуліцы Церашковай, дзе гэтая атрутная расліна расце ўжо не першы год.

ММА і грэплінг у Гродне набіраюць абароты

|

Спаборніцтвы Mix Martial Arts або “змешаныя адзінаборствы” набіраюць у Гродне папулярнасць. У байцоў ёсць усе шанцы і добрая падтрымка для таго, каб выходзіць на рынг і прадстаўляць краіну на сусветных рынгах.

Гарадзенскім вулічным спортоўцам патрэбна свая пляцоўка

Рух “Street Workout” або “вулічныя трэніроўкі” з’явіўся ў Гродне каля пяці гадоў таму. Зараз ён аб’ядноўвае гарадзенцаў ва ўзросце ад 8 гадоў. Вулічныя спартоўцы прапагандуюць здаровы лад жыцця і адмову ад шкодных звычак.

У Гродне вызначылі лепшых пажарных Беларусі

| Без катэгорыі

У Гродне завяршыўся рэспубліканскі чэмпіянат фізкультурна-спартыўнага таварыства “Дынама” па пажарна-ратавальным спорце, які праходзіў з 19 па 21 чэрвеня. Пераможцам спаборніцтваў стала каманда Мінскай вобласці.

Частка дарогі з Гродна ў Мінск стане платнай

Аплата на ўчастку дарогі M6/E28 Мінск – Гродна даўжынёю ў 45 км уводзіцца з 1 ліпеня 2013 года. Аднак кіроўцаў беларускіх легкавых аўтамабіляў гэта не закране.

У Гродне праходзіць танцавальны летнік (фота)

| Без катэгорыі

З 17 па 23 чэрвеня ў рамках тыднёвага танцавальнага лагера Гродна наведваюць харэографы міжнароднага ўзроўню з Украіны і Расіі.

Памятны знак на месцы Фары Вітаўта ўсталююць у 2014 годзе

|

У Гродне прайшоў круглы стол, дзе паставілі кропку ў пытанні ўстаноўкі памятнага знака на месцы страчанай Фары Вітаўта. На месцы, дзе знаходзіўся Свята-Барыса-Глебскі манастыр, памятны знак не з’явіцца, пакуль не будзе знойдзена адзінае меркаванне.

Беларускія “горнікі” змагаюцца за Кубак на Мелавых гарах (дадаліся фота)

|

У Гродне з 12 па 16 чэрвеня праходзяць Кубак і Першынства Беларусі па тэхніцы горна-пешаходнага турызму. Спаборніцтвы па турысцка-прыкладным шматбор’і праводзяцца на Мелавых гарах у “Пышках”. Удзел прымаюць каманды з усіх абласцей краіны.

У Гродне прайшла першая вега-сустрэча з удзелам гасцей з Масквы

|

13 чэрвеня ў бары “Куба” гарадзенскія веганы, вегетарыянцы і тыя, каму цікавыя тэмы абароны жывёл і здаровага харчавання, даведаліся больш аб мясцовай вега-супольнасці ды паглядзелі фільм “Аўрора. Сны пра свабоду”.

Прома-ролік фільма аб абароне Гродна ў 1939 годзе можа з’явіцца ўжо летам

|

Фонд Яўхіма Лелявеля здыме фільм пра тое, як гарадзенцы ўдзельнічалі ў абароне горада ад савецкіх агрэсараў ў верасні 1939 года. Фільм раскажа пра малавядомы патрыятычны супраціў жыхароў Гродна ў пачатку ІІ сусветнай вайны, які замоўчвалі ў савецкі час.