Пажар у Панямунi спалохаў гарадзенцаў

Каля 20.30 гарадзенцы пачалі дзяліцца ў сацыяльных сетках фатаграфіямі аб сур’ёзным задымленні ў раёне праспекта Касманаўтаў. Хуткая, міліцыя і некалькi разлікаў пажарных машын накіроўваліся ў кірунку, дзе быў бачны чорны дым.

У Гродне “Варвары” ўсухую абыгралі расiйскіх “Ястрабаў”

“Бурштынавыя Ястрабы” з Калінінграда апынуліся не такімі ўжо і моцнымі, ці можа гарадзенскія “Варвары” так добра згулялі? Усе, хто бачыў матч, выберуць другі варыянт, бо мясцовыя хлопцы правялі выдатную гульню і заслужана перамаглі моцнага суперніка.

“Лекары”-музыкі выйшлі ў цэнтр горада, каб дапамагчы цяжкахворым дзецям

У суботу, 28 мая, на пляцоўцы каля Моладзевага цэнтра прайшоў сапраўдны канцэрт класiчнай і сучаснай музыкі. Цэнтр “Пора” і аркестр “Nota band”, пры падтрымцы Гродзенскага гарвыканкама, правялі дабрачынны канцэрт у падтрымку дзяцей з анкалагічнымі захворваннямі.

Фотарэпартаж: У Каробчыцах прайшоў ColorFest

Тысячы гарадзенцаў на працягу цэлага дня накіроўваліся ў Каробчыцы на фестываль фарбаў Холі ColorFest.

Першым на забегу цвярозасці прыбег 52-гадовы гарадзенец

Пяцьдзясят чалавек прыняло ўдзел у чарговым забегу цвярозасці, які прайшоў 28 мая ў Пышках. Як і летась, да ўдзельнікаў падключыліся і спартыўныя клубы Гродна.

Навучэнцы Гуманітарнага каледжа ў цэнтры Гродна сустракалі лета і рыхтаваліся да экзаменаў

Каля 200 навучэнцаў Гуманітарнага каледжа з музыкай, лозунгамі і транспарантамі прайшліся па цэнтральных вуліцах горада. На вуліцы выйшлі першыя і другія курсы каледжа. Акцыя ў навучальнай установе з’яўляецца традыцыйнай і праходзіць трэці год запар.

Больш за 500 чалавек у цэнтры Гродна стварылі вялізнае сэрца

На Савецкай плошчы  27 мая прайшоў маштабны флэшмоб, які завяршыў акцыю гарадзенскага дзіцячага хоспіса “Падай руку дапамогі”. Фігуру вялізнага сэрца выкладвалі ўжо другі год запар школьнікі, валанцёры і звычайныя гарадзенцы.

Палілі вогнішча і каталі на асле: гарадзенскія габрэі адзначылі Лаг ба-Омер

Развядзеннем вялікага вогнішча і вясёлым святам для дзяцей і дарослых у Гродне, 26 мая, мясцовыя габрэі адзначылі свята Лаг ба-Омер.

“Узялі здаровага шчанюка, а вярнулі быццам з Асвенцыма”. Хто адкажа за Лоры?

У судзе Гродзенскага раёна 26 мая пачаўся судовы працэс па справе сабакі Лоры. Яе, на думку валанцёраў арганізацыі “Адданае сэрца”, давяла да знясілення і абязводжвання маладая сям’я з вёскі Луцкаўляны. Былую гаспадыню сабакі Таццяну абвінавачваюць па арт. 15.45 КаАП – жорсткае абыходжанне з жывёлай. Ёй пагражае штраф ад 10 да 30 базавых велічынь або адміністратыўны арышт.

Тысячы каталікоў прайшлі па вуліцах Гродна ў свята Божага цела

Традыцыйная працэсія ў гонар свята Божага Цела прайшла ўвечары 26 мая па цэнтральных вуліцах Гродна. У ёй прынялі ўдзел тысячы вернікаў.