У Гродне адкрываецца летняя кавярня “Клевер” з утульнай атмасферай і смачнымі дэсертамі

У самым цэнтры горада, ля ўнівермага, неўзабаве запрацуе яшчэ адна кавярня на вольным паветры. Для Гродна гэта будзе новы фармат: там будзе кантактная барная стойка, шмат камфортных крэслаў і канапа, а ўвечары можна будзе закутацца ў плед.

Гарадзенцаў зноў размалююць яркімі фарбамі холі на фестывалі ColorFest

У суботу, 28 мая, у Каробчыцах пройдзе доўгачаканае мерапрыемства – музычны фестываль фарбаў холі ColorFest. У мінулым годзе падзея сабрала каля 30 тысяч чалавек. У гэтым годзе арганізатары плануюць убачыць яшчэ больш людзей.

Black Green Belarus: “Тэгі не нашы і сцены мы не пэцкаем”

Пасля публікацыі матэрыяла “Што такое”161 “….“, у рэдакцыю “Твайго стылю” звярнуўся прадстаўнік руху Black Green Belarus, які запэўніваў, што іх актывісты не займаюцца вандалізмам у Гродне.

Беларускія волаты сабраліся ў Гродне, каб пазмагацца за пуцёўкі на Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра

У Гродне з 25 мая стартаваў чэмпіянат Беларусі па цяжкай атлетыцы. Па выніках чатырох дзён спаборніцтваў вызначацца тыя, хто ўвойдзе ў нацыянальную зборную краіны і пачне падрыхтоўку да Алімпіяды-2016.

Гарадзенцы настолькі суровыя, што пашкодзілі антывандальныя вулічныя трэнажоры

Яшчэ ў красавіку ў Пышках усталявалі тры бясплатных антывандальных трэнажора для гараджан. Але праз месяц два з іх не вытрымалі нагрузкі і перасталі функцыянаваць. прыйшлося часова дэмантаваць.

Да гарадзенскіх “Варвараў” едуць госці з Калінінграда – бурштынавыя “Ястрабы”

У суботу, 28 мая, у Гродне пройдзе чарговы матч Усходняй Лігі Амерыканскага Футбола, дзе мясцовыя “Варвары” будуць прымаць гасцей з Калінінграда – бурштынавых “Ястрабаў”.

У гарадзенскай сінагозе можна пазнаёміцца з Бакстам. За ахвяраваннi

Экспазіцыя, якая адкрылася ў сінагозе па вул. Вялікай Траецкай, складаецца з сямі дзясяткаў выдатных рэпрадукцый карцін вядомага майстра, ураджэнца Гродна Льва Бакста.

Што такое “161”. У Гродне эколагі-веганы-антыфашысты актыўна тэгуюць сцены ды прыбіраюць смецце

Яны прыбіраюць лес, не ядуць мяса, выступаюць супраць выкарыстання жывёл у цырку. Іх графіці з заклікам падтрымаць ідэю ёсць ужо па ўсім горадзе. Гэтак на Гарадзеншчыне развіваецца яшчэ малавядомы рух эколагаў-веганаў Black Green Belarus.

Цэнтр рамёстваў “Спадчына” адзначыў першы Дзень нараджэння і рыхтуецца да Фестывалю нацыянальных культур

20 мая гарадзенскаму цэнтру рамёстваў споўніўся год, але асноўныя работы там пачаліся толькі ў пачатку 2016 года, калі з’явілася загадчыца Святлана Полчанкава. З таго моманту выставы і іншыя мерапрыемствы ў цэнтры сталі праводзіцца часцей і туды падцягнуліся наведвальнікі.

Падчас скачка ў дзяўчыны перастаў дзейнічаць парашут – спартсменка цудам выжыла

22 мая ў Гродзенскім аэраклубе традыцыйна прайшлі трэніроўкі па скачках з самалёта. На вышыні 1000 метраў у спартсменкі адбылася частковая адмова асноўнага парашута. Дзяўчына не першы дзень у парашутным спорце, але не здолела своечасова справіцца з узнікшай праблемай.