Аляксандра Дораш: Я буду з годнасцю несці званне “Міс Гродна-2016”

У гэтым годзе самай прыгожай дзяўчынай горада стала студэнтка другога курса Купалаўскага ўніверсітэта Аляксандра Дораш. Дзеля конкурсу і перамогі ёй прыйшлося нават звольніцца з працы, але цяпер перад дзяўчынай адкрываецца зусім новы свет з новымі магчымасцямі. Традыцыйна, “Твой стыль” пагутарыў з пераможцай конкурсу “Місс Гродна” і даведаўся, як становяцца каралевамі прыгажосці.

“Не хапіла агрэсіі і спартыўнай злосці”. “Нёман” на выезде прайграў “Славіі”

Дзявяты тур падарункаў гарадзенскім заўзятараў не прынёс. У Мазыры футбалісты “Нёмана” мінімальна саступілі “Славіі” і працягнулі сваю безвыйгрышную выязную серыю.

“Гэта проста беззаконне”. Мотабольны матч паміж камандамі з Гродна і Пінска судзілі пінскія рэферы

Свой першы хатні матч гарадзенскія матабалісты правялі 21 мая на традыцыйнай пляцоўцы каля “Гродна Азот”. Гульня супраць адной з наймацнейшых каманд Беларусі была цікавая, цяжкая, але несправядлівая.

Нягледзячы на цяжкасці, “Гараднічанка” змагла ўзяць бронзу чэмпіянату

У пачатку сезону ніхто не мог падумаць, што “Гараднічанка” здолее паўтарыць леташні вынік і заняць трэцяе месца ў чэмпіянаце Беларусі. Тады ў каманды істотна змяніўся склад – трэнер і ўсе асноўныя гульцы пакінулі яе.

“Жыдамасонам тут не месца!” Гарадзенскiя казакі забараняюць католікам знаходзіцца каля праваслаўнага храма

У пятніцу вечарам гарадзенцы маглі назіраць Велікодны хросны ход на аўтамабілях, у гонар 71-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. На мерапрыемстве прысутнічалі казакі, якія забаранялі неправаслаўным знаходзіцца ля сабора.

Фотафакт: У Гродне прайшоў другі парад дзіцячых вазкоў

У парку Жылібера 20 мая прайшло свята прымеркаванае да Міжнароднага дня сям’і. Другі год запар у гэтае свята ў Гродне ладзяць парад дзіцячых вазкоў.

В Гродно выбрали Королеву красоты 2016 года – ей стала будущая журналистка

16 канкурсантак прайшлі два месяцы нястомнай падрыхтоўкі, каб 20 мая выйсці на галоўную сцэну драмтэатра. У выніку Міс Гродна 2016 стала студэнтка ўніверсітэта імя Купалы – Аляксандра Дораш.

У Гродне прайшла першая сустрэча піўных калекцыянераў

Першы збор калекцыянераў піўной атрыбутыкі прайшоў у Гродне ў чацвер 19 мая ў Loft House Cafe. У сяброўскай атмасферы больш за дзесятак аматараў калекцыянавання размаўлялі, мяняліся і слухалі невялікую лекцыю на тэму піва.

Андрэй Чухлей пакінуў “Нёман”

З 20 мая, па ўзаемнай згодзе абодвух бакоў, было прынята рашэнне спыніць супрацоўніцтва ФК “Нёман” і паўабаронцы Андрэя Чухлея.

Праз 75 гадоў: гарадзенскія пашукавікі перадалі сваякам парэшткі чырвонаармейца з Растоўскай вобласці

Праз 75 гадоў салдат, які пайшоў на фронт у 1941 годзе, вяртаецца на Радзіму. У родным сяле Пясчанакопскае яго памяталі, але не ведалі, дзе ён загінуў. Афіцыйна чырвонаармеец Аляксандр Кузьмінаў, закліканы на фронт з Растоўскай вобласці, лічыўся зніклым без вестак. Пры правядзенні пошукавых работ на Фолюшы ў Гродне ўдалося знайсці парэшткі савецкіх салдат, адным з якіх і апынуўся той самы Кузьмінаў.