Са старых каталіцкіх могілак у Гродне масава сталі знікаць металічныя помнікі і агароджы

Пра тое, што на старых каталіцкіх могілках масава сталі знікаць агароджы і металічныя помнікі, загаварылі яшчэ ў пачатку гэтага года. Паколькі вартаўніка і камер на могілках няма, красці метал злодзеям ніхто не замінае.

Дзве новыя кропкі буккросінгу з’явіліся ў Гродне

У цэнтры горада з’явіліся адразу два новыя месцы, дзе можна абмяняць або ўзяць бясплатна кнігі. У “Краме Ц” дзейнічае першы беларускамоўны буккросінг, а на вуліцы Ажэшкі, каля офіса Чырвонага крыжа, можна як прыдбаць або аддаць кнігі ў абедзенны час.

Гарадзенскіх бамжоў адправілі ў “адпачынак”. Цяпер яны начуюць у кустах на Савецкай плошчы

Ужо некалькі дзён на Савецкай плошчы ў густым кустоўі праводзяць людзі, якія яшчэ нядаўна жылі ў доме начнога знаходжання для асоб без пэўнага месца жыхарства. Бяздомныя пенсіянеры распавядаюць, што ў доме, дзе яны правялі зіму, іх адправілі ў “акадэмічны адпачынак”, бо на двары добрае надвор’е.

У доўгія выходныя ў цэнтры Гродна знеслі дом пачатку ХХ стагоддзя

Былы габрэйскі квартал у Гродне страціў яшчэ адзін будынак. У канцы мінулага тыдня на вуліцы Працоўнай будаўнікі знеслі пабудову пачатку XX стагоддзя.

Паляванне на “Рысяў” не атрымалася: “Варвараў” падвяла дысцыпліна

Матч другога тура Усходняй Лігі Амерыканскага Футбола прайшоў у Віцебску 8 мая. Віцебскія “Рысі” прымалі ў сябе дома гарадзенскіх “Варвараў”. Для прыезджай каманды гульня склалася не лепшым чынам. На поўнач Беларусі гарадзенцы адправіліся ў меншасці, з-за гэтага i саступілi суперніку.

“Гродна-93” яшчэ рана цягацца з “Цмокамі”. Гарадзенцы прайгралі другі матч фіналу

Другі фінальны паядынак паміж “Гродна-93” і “Цмокамі” завяршыўся на карысць мінчан. Па дзвюх праведзеных у Гродне гульнях бачна, што падапечныя Андрэя Васiлеўкі не разлічваюць на перамогу і гатовыя застацца са срэбранымі медалямі.

На Гагарына BMW уехаў у аўтобус, пацярпела пасажырка грамадскага транспарту

Увечары, 9 мая, на вуліцы Гагарына аўтамабіль BMW, які выязджаў са двара, урэзаўся ў аўтобус на прыпынку. У выніку сутыкнення пацярпела пасажырка грамадскага транспарту.

Несмяротны полк, адкрыццё Ліні Карбышава i “Мы Россию защитим”. У Гродне святкуюць Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалося традыцыйным шэсцем ветэранаў, прадстаўнікоў улады, арганізацый горада і моладзі да Кургана Славы. Там прайшоў ўрачысты мітынг і паказальныя баі на нядаўна збудаванай “Лініі Карбышава”.

Гарадзенскія парашутысты адкрываюць новы сезон, а кіраўніцтва аэраклуба марыць пра ўласны самалёт

У гарадзенскіх парашутыстаў новы скачковы сезон супаў з юбілейнай датай – 25-годдзем аэраклуба. У першы дзень новага сезону, 8 мая, на старым аэрадроме спартоўцы здавалі залікі пасля зімовага перапынку, а кіраўніцтва правярала гатоўнасць парашутыстаў і будавала планы на будучы сезон.

У Гродне адкрылася музычная кавярня, дзе на кубках пішуць пажаданні

Буйная беларуская сетка кавярняў “Кофе Саунд” 8 мая адкрыла дзверы свайго прадстаўніцтва для каваманаў і меламанаў Гродна. На вуліцы Ажэшкі, недалёка ад чыгуначнага вакзала, цяпер працуе ўстанова, гатовая прымаць кліентаў з 8.00.