Гродзенская школьніца апынулася гандляром псіхатропнымі рэчывамі

16-гадовая дзяўчынка была затрымана пры рэалізацыі 18-гадоваму хлопцу больш за паўграма асабліва небяспечнага псіхатропу. У ходзе следства былі выяўленыя знаёмыя падлетка, якія прымалі ўдзел у збыце.

Хакейны “Нёман” атрымлівае пятую перамогу запар

|

Пасля чатырох паражэнняў і змены галоўнага трэнера каманды, “Нёман” разграміў “Віцебск” з лікам 6:0 і заняў 3 месца ў турнірнай табліцы чэмпіяната краіны.

Філармонія прадае квіткі на канцэрт гурта “Звяры”, а сам гурт і не збіраўся прыязджаць

На афіцыйным сайце гурта няма інфармацыі пра канцэрты “Звяроў” ў Гродне 23 кастычніка. Але філармонія дамовілася з клубам “Альфа Цэнтаўра” і расклеіла па горадзе афішы.

Колькасць ДТЗ у Гродне зашкаліла

|

43 здарэнні з матэрыяльным уронам было здзейснена за 22 верасня ў Гродне. Кіроўцы выбіралі занадта вялікую хуткасць для кіравання аўтамабілем на мокрым асфальце і не маглі спыніцца за спадарожнымі машынамі.

Напіўшыся піва, непаўнагадовыя гродзенкі збілі і абрабавалі дзяўчыну

|

Пацярпелую збілі з ног, цягалі за валасы, білі нагой па твары. Потым адабралі сумку з мільёнам рублёў.

Міліцыя шукае трох дзяўчат, якія зніклі ў пачатку верасня

УУС дало прыкметы дзяўчат. Калі раптам у вас ёсць нейкая інфармацыя наконт месца знаходжання дзяўчат, звяртайцеся па тэлефоне 102. 

У “Румлёва” стала менш смецця

|

Гродзенцы, валанцёры “ЦэнтрСпас”, сабралі ў 26 мяшкоў па 120 літраў смецце з парку “Румлёва” .

20 верасня ў Гродне пачне працаваць скейт-парк

У Гродне пад Старым мастом на паркоўцы каля рэстарана “Вена” будуецца скейт-парк: канструкцыі для катання і сцэна. У апошні час тут збіраецца шмат моладзі. Хлопцы і дзяўчаты самастойна будуюць трэнажоры для актыўнага адпачынку. 

Свініна, замаскіраваная пад ялавічыну, затрыманая ашмянскай мытняй

У расійскім грузавіку было знойдзена 12тон свініны, якую схавалі ў ялавічных субпрадуктах. Па дадзенаму выпадку распачаты адміністрацыйны працэс.

На Вялікай Траецкай выкапалі чалавечыя косткі (фота)

|

11 верасня астанкі чалавека знайшлі рабочыя, што капалі траншэю каля дома №6.