Пра веліч і неадхільнасць безумоўнай перамогі Чучхе

Гэты ролік на Youtube пацвердзіў гіпотэзу пра перамогу зборнай Паўночнай Карэі над зборнай Бразіліі. На відэа – кавалак навінаў з дзяржаўнага каналу краіны Чучхе: урыўкі з матчу ўперамешку з дыктаркай у студыі. Так, Карэя перамагла Бразілію – 1:0.

Пра кастынг, «Дом-2» і пурытанскія думкі

|

Калі я даведалася, што кастынгі (па-чалавечы – адбор) у шоў «Дом-2» дакаціліся да Гродна, прымусіла сябе пераключыцца на ТНТ і паглядзець праграму. І ведаеце, захапілася…

Штотыднёвік з яек

Амлета з ікрой, кошычкі з яек, яйкі па-англійску, ці пашот, яйкі заліўныя – самы стылёвы кухар “Твайго Стылю” Алена Раўбецкая распавядае, як згатаваць ажно 7 абсалютна розных страваў з яек!

Вялікае выпрабаванне Каці

Людзi – істоты розныя. А калi так, то i ўплыў на іх розны. Адныя зусім не паддаюцца уплыву, іншыя штодзень змяняюцца ў адпаведнасці з тым, хто знаходзіцца з імі побач. Адна мая знаёмая папала пад уплыў. Ды не абы каго, а сцервы.

Мастацтва альбо дэманстрацыя сэксуальнай арыентацыі?

|

Ці могуць прыватныя здымкі дзяўчат у абдымку, змешчаныя ў прыватным блогу, абражаць гонар навучальнай установы, у якой навучаюцца гераіні гэтых здымкаў? Могуць – палічыла кіраўніцтва аднаго з ліцэяў у Лодзі і справакавала дыскусію, якая разгортваецца зараз у польскім інтэрнэце.

Божыя кароўкі пераходзяць на паліва

Якім, на ваш погляд, з’яўляецца пейзаж дарогі з патокам аўто: урбаністычным, сімвалічным, неяскравым? Што да мяне, так гэта дзве шэрыя стужкі, якія бягуць у супрацьлеглыя бакі. Маркотныя старыя аўтобусы, цёмныя ці зусім чорныя легкавушкі… нават таксі ў нас не жоўтае.

Мне, калі ласка, мазгі ад Dolce&Gabbana

|

І чаму гэта мне ўсё жыццё так шанцуе? Вось і зараз трапіла ў незнаёмае месца і нават не ведаю, як тут апынулася. Вялікі трохпавярховы будынак з шэрага металу, які так і блішчыць на сонцы, вакол нейкі палігон… Шэра і сумна. Нецікава. А выбірацца трэба. Іду шукаць людзей.

Маляры дваравога кахання

|

З дзяцінства мяне вучылі глядзець пад ногі. Дагэтуль гэтая звычка ратуе мяне і мой абутак ад «мін», падкладзеных братамі нашымі меншымі, ямінаў, лужынаў і іншай брыды. А апошнім часам, як сышоў снег, яна падкінула мне тэму для тэкста.

Каму – «батон», а каму – «зялёных» вагон

|

Адна вядомая менская блогерка, чалавек-панда (тс-с-с!), трапіла ў шпіталь. І ўжо тыдзень дзеліцца сваімі ўражаннямі і назіраннямі з жыхарамі сеціва. Уколы а шостай гадзіне раніцы, размовы супалатніц пра веліч Саладухі – гэтыя гісторыі яна апавядае лёгка і свежа. Вядома, што медыцынскія гісторыі ды байкі – самыя смешныя і самыя драматычныя. Адпаведна як і беларуская медыцына.

«Шаноўная спадарыня, ці маглі б вы дапамагчы мне і…»

– …і дастаць муху з майго піва? – У гэтую фразу я ўклаў увесь свой сарказм. Афіцыянтка не разгубілася, схапіла зубачыстку, і са словамі «вядома- вядома » па-майстэрску вылавіла казюльку.