У Гродне адкрылася выстава дыназаўраў з мантажнай пены

|

Гарадзенская выставачная зала быццам перанеслася на мільёны гадоў у мінулае. У створаных там джунглях можна пагрузіцца ў эпоху велізарных яшчараў, пабачыць як страшнага тыраназаўра Рэкса, гэтак і малых дыназаўрыкаў, якія толькі вылупіліся з яек.

Фарбуемся з Дар’яй Іодэль. Smoky eyes ад пераможцы Сусветнага бодзі-арт-фестывалю

“Смоўкі айс гэта не той макіяж, з якім можна схадзіць за хлебушкам, – звяртаецца  Дар’я Іодэль да дзяўчат, што прышлі на занятак у яе студыю. – Але калі ўжо наважыліся, то варта ісці да канца. У сэнсе, хаця б да дыскатэкі”. Калі без жартаў, то Дар’я і сапраўды не збочвае са шляху да мэтаў. Сёлета яна стала пераможцай Сусветнага бодзі-арт фестывалю ў Аўстрыі. У Гродне дзяўчына працуе візажысткай: стварае прыгажосць “тут і зараз” ды вучыць пачынаючых калег і проста ахвотных рабіць макіяж.

Перастаноўкі ў “Нёмане”: Вяргейчык сышоў, на прагляд прыехаў серб Кавачавiч

Галоўны трэнер “Немана” працягвае працаваць над стварэннем баяздольнай каманды. На гэты раз Ігар Кавалевіч развітаўся з маладым нападнікам Кірылам Вяргейчыкам і запрасіў іншага нападніка – серба Нікола Кавачавiча.

Бібліятэка на свежым паветры: у Гродне да канца лета можна бясплатна чытаць новыя кнігі і працаваць з тэхнікай

Абласная бібліятэкі імя Карскага запрашае гарадзенцаў на адукацыйна-забаўляльныя праграмы “Бібліятэка пад адкрытым небам” і “Пікнік ў яблыневым садзе”, якія пройдуць да канца лета.

ДАІ Гродна вырашыла не абмяжоўваць рух веласіпедыстаў на Старым мосце

|

У ліпені гарадзенская ДАІ выклала на грамадскае абмеркаванне ідэю абмежаваць рух веласіпедыстаў па Старым мосце. Прапанавалася, што адзін бок ходніка будзе выключна для пешаходаў, а ровары змогуць ехаць толькі па супрацьлеглым. Але такая прапанова вельмі не спадабалася жыхарам горада.

“Будынак прыгожы, але гарадзенцаў не падманеш”. На Карла Маркса паказалі навадзел нібыта 1886 года

Некалькі дзён таму будаўнікі прыбралі агароджу вакол будоўлі на вуглу вуліц Карла Маркса і Моладзёжнай. Там, дзе яшчэ паўгода таму стаяў толькі фрагмент сцяны, з’явіўся новы будынак.

Беларуская чыгунка хоча скараціць час дарогі з Мінска да Гродна да 3,5 гадзін

|

БЧ працуе над скарачэннем часу ў шляху цягнікоў Мінск-Гродна, паведаміў 3 жніўня начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, перадае БЕЛТА.

Палац Валовічаў у Свяцку працягвае развальвацца пад аховай дзяржавы

|

Унікальны палацава-паркавы комплекс у Свяцку, узведзены італьянскім архітэктарам Джузэпэ Сака ў XVIII стагоддзі для магнатаў Валовічаў, застаўшыся без гаспадара, пакрысе разбураецца. Іншага падобнага помніка архітэктуры блізу Гродна няма, піша svaboda.org.

“Граніт” можа заплаціць “Нёману” 10 тысяч долараў за парушаную дамову арэнды Васiлючака

Старшыня “Нёмана” Іван Варсовiч не дазваляў арандаванаму “Гранітам” галкіперу Уладзіславу Васiлючаку гуляць у матчы супраць гарадзенскай каманды ў 15 туры чэмпіянату Беларусі. Цяпер мікашэвіцкай камандзе можа пагражаць штраф у 10 тысяч долараў.

Беларуская чыгунка пачала прадаваць праз інтэрнэт білеты ў Еўропу. Але іх усё роўна трэба афармляць на вакзале

|

Беларуская чыгунка ў сістэме продажу праз інтэрнэт на сайце poezd.rw.by пачала прадаваць білеты ў міжнародных зносінах з краінамі Еўропы: Польшчай, Германіяй, Балгарыяй, Францыяй, Чэхіяй, Венгрыяй і іншымі, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.