У Гародню на адзін дзень завітае лялечны тэатрык “Лямцавая батлейка”

|

Спектакль “Мама Му чытае і прыбірае” паводле кніг шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр ахвотныя змогуць бясплатна паглядзець у нядзелю 23 сакавіка.

У Беластоку з’явіўся першы рэстаран прыязны для сляпых

У ім ёсць не толькі меню напісанае шрыфтом Брайля, але і такія ж таблічкі на ўваходзе ды ля прыбіральны, а таксама адмысловыя датчыкі, якія дазваляюць не разліваць напіткі.

Алеся Дзянісава выклікаюць у міліцыю

Гарадзенскі музыка і журналіст з павесткі даведаўся, што супраць яго ўзбуджаная адміністратыўная справа.

У Тэатры лялек пройдзе вечар сучаснай харэаграфіі

|

Упершыню 8 красавіка дзве танцавальныя каманды прадэманструюць на сцэне гарадзенскага Тэатра лялек свае праекты, адзін з якіх – прэм’ерны.

Экскурсійны маршрут “Ад яцвягаў да палешукоў” злучыў Гарадзеншчыну і Берасцейшчыну

|

Маршрут распрацавала студэнцкая супольнасць “Культурная спадчына ў руках маладых” пры падтрымцы праграмы ЮНЭСКА.

Гарадзенцы затрыманыя за распаўсюд спайсаў у Мінску

|

Тром прадаўцам спайсу пагражае да 13 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Жыхары Гродна  займаліся збытам вялікіх партый небяспечных рэчываў на тэрыторыі Фрунзенскага раёна Мінска.

Выйшаў фотаальбом з партрэтамі паўстанцаў Каліноўскага

У Беларусі ўпершыню выйшаў фотаальбом, у якім прадстаўлены звыш 190 партрэтаў удзельнікаў паўстання 1863 года. Ён прымеркаваны да 150-годдзя паўстання Каліноўскага.

Увечары 20 сакавіка ля ўезду ў Гродна збілі маладога лася (фота)

Таёта Камры ехала ў бок Гродна, калі, за кіламетр да мяжы горада, нечакана на дарогу выбег лось.

Працягваецца збор сродкаў на фільм пра абарону Гродна ў 1939

Фільм-інсцэніроўку трохдзённага змагання з савецкімі агрэсарамі ў верасні 1939 года у мінулым годзе вырашыў зняць польскі Фонд імя Яўхіма Лелявеля. Частку сродкаў на здымкі ўжо ўдалося атрымаць ад банку WBK. Паўстаў таксама блог пра фільм.

У Гродне пакажуць фільм пра расійскіх сірот

Сацыяльны дакументальны фільм “Блеф, или С Новым годом” прысвечаны сіротам у Расіі, але, па меркаванні арганізатараў сустрэчы ў Гродне, ён актуальны і ў нас. Паказ фільму адбудзецца ў пятніцу 21 сакавіка ў Экаклубе.