Гарадзенку, якая здала ў арэнду чужую кватэру, затрымалі ў Арменіі

|

Жанчына прапанавала кватэру, якую сама здымала, студэнтцы, атрымала 600 даляраў перадаплаты і з’ехала ў Арменію. Меркавала, што назаўсёды.

За год смяротнасць ад туберкулёзу на Гарадзеншчыне зменшылася на 32,4%

|

Каля 80% выпадкаў захворвання знаходзяць дзякуючы флюараграфіі.

У “Нёмане” папаўненне, а Лара “не гатовы гуляць на вялікім полі”

|

Стала вядома аб падпісанні трох новых гульцоў у лік гарадзенскай каманды. Гэта два латышскія легіянеры – 32-гадовы нападаючы Гіртс Карлсанс і 25-гадовы паўабаронца Ігар Тарасаўс. Таксама далучыўся 27-гадовы вядомы беларускі паўабаронца Андрэй Хачатуран. Тым часам скасаваны кантракт з панамскім атакуючым паўабаронцам Эктарам Іванам Робінсанам Ларам, які так і не згуляў за “Нёман”.

За крок ад фіналу: чарговая перамога гарадзенскіх хакеістаў і жлобінская “гасціннасць”

|

Учора ў Жлобіне прайшла трэцяя паўфінальная сустрэча “Нёмана” і “Металурга”, якая скончылася мінімальнай перамогай гарадзенскай каманды. Адзіную шайбу ў канцоўцы сустрэчы забіў Аляксей Бадун.

Гарадзенскі Стары замак запрашае школьнікаў на пошукі каралеўскіх скарбаў

|

Хочаш адчуць сябе гісторыкам, археолагам, краязнаўцам і дэтэктывам? Знайсці частку скарба Стэфана Баторыя, якую, паводле легенды, схаваў у Старым замку прывід ягонай жонкі?

Збірай каманду і прыходзь у музей!

У Слоніме абрынулася труба кацельнай. Без цяпла засталіся жылыя дамы, школы, дзіцячыя садкі

|

Цагляная дымавая труба кацельнай Слонімскай камвольнай фабрыкі часткова абрынулася позна ўвечары 17 сакавіка.

Гродзенскага школьніка абакраў лепшы сябра

|

Калі 14 сакавіка дзевяцікласнік вярнуўся дамоў пасля ўрокаў, яго чакаў непрыемны сюрпрыз. Знік ноўтбук і асабістыя грошы: 150 даляраў і 400 тысяч беларускіх рублёў.

Выйшла новая кніга Юрыя Гардзеева пра гісторыю мясцовых супольнасцей канца XVIII ст.

Кніга са складанай назвай “Цывільна-вайсковыя парадкавыя камісіі ў Вялікім Княстве Літоўскім у часы Чатырохгадовага сойма (1789—1792)” гэта пераклад на беларускую мову працы, якую гарадзенец Юры Гардзееў выдаў у Кракаве ў 2010 годзе.

Руская мова на майках футбольнага “Нёмана”: што пра гэта думаюць заўзятары

|

Сёння ў штабе гарадзенцаў праходзіла галасаванне з удзелам кіраўніцтва клуба, трэнерскага штаба і гульцоў. У выніку каманда вырашыла, што ў новым сезоне прозвішчы на гульнявых майках будуць, як і раней, нанесеныя на рускай мове. “Твой стыль” даведаўся меркаванні заўзятараў.

Прозвішчы футбалістаў “Нёмана” на майках у гэтым сезоне будуць напісаныя па-руску

|

Сёння ў час працы гарадзенскіх футбалістаў у трэнажорнай зале прайшло галасаванне па выбару мовы, на якой будуць напісаныя прозвішчы гульцоў на майках у сезоне 2014 года.