У журналісцкім конкурсе “Твой стыль” дадаліся спецнамінацыі

|

Конкурс для маладых і пачынаючых журналістаў (досвед працы не больш за тры гады) пройдзе ў межах Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой стыль”. Акрамя чатырох асноўных намінацый, партнёры фестывалю арганізуюць яшчэ дзевяць спецыяльных.

Распачаўся абласны моладзевы фотаконкурс “Музей праз фотааб’ектыў”

|

Аматараў фатаграфіі з Гарадзеншчыны ва ўзросце ад 15 да 22 гадоў запрашаюць да ўдзелу ў конкурсе, які сёлета праводзіцца ў межах акцыі “Гродна – культурная сталіца Беларусі”. Гэтаксама гучыць і сёлетняя тэма конкурса.

У бліжэйшыя дні на Гарадзеншчыне захаваецца моцны вецер і пахмурнае надвор’е

|

Сёння апоўдні ў Гродне было -0,4°С , у другой палове тыдня сіноптыкі абяцаюць да +16°С .

Купюры 10 і 20 рублёў канчаткова выводзяцца з абарачэння 1 красавіка

|

Да 31 сакавіка ўключна можна яшчэ паспець абмяняць банкноты 10 і 20 рублёў узору 2000 г. без абмежаванняў і без камісіі ў структурных падраздзяленнях Нацбанку.

Суд у Ваўкавыску пастанавіў знішчыць украінскі сцяг

|

Справу ў дачыненні Віталя Гуляка, які 13 сакавіка зладзіў несанкцыянаваны пікет у падтрымку Украіны, сёння разглядаў старшыня суда Ваўкавыскага раёна Валерый Барэйка.

Апытанне “Твайго стылю”: Гарадзенцы пра знаходжанне расейскiх войск на тэрыторыi Украiны

|

Напярэдадні рэферэндуму ў Крыме гарадзенцы ў размове з карэспандэнтам “Твайго стылю” разважаюць пра знаходжанне расейскіх войскаў ва Украіне.

Прайшла першая публічная прэзентацыя кнігі “Гародня Х-ХХ стст. Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам” (фота)

|

Шырокай публіцы кнігу паказалі ў суботу 15 сакавіка, у зале ва ўнутраным дворыку па вул. Будзёнага, 48а.

Адкрыццё “Мова нанова” ў Гродне: голас Барадуліна, Беларусь у абдымках зорак і народныя прымаўкі

Мінскіх гасцей Глеба Лабадзенку і Алесю Літвіноўскую прыемна здзівіла колькасць чалавек, што прыйшлі 14 сакавіка на прэзентацыю “Мова нанова” ў Гродне. Па іх словах, у Бабруйску на такую імпрэзу прыйшло 20 чалавек, у Гомелі – 30. У Гродне ж – каля 100.

Гарадзенскі “Нёман” мацнейшы за “Металург” у першых дзвюх сустрэчах паўфіналу

|

У пятніцу і суботу ў Гродне прайшлі першыя матчы паўфіналу паміж “Нёманам” і “Металургам”. Нагадаем, сустрэлicя фiналicты мінулага першынства. У двух матчах мацней апынуліся хакеісты гарадзенскай каманды. Першая сустрэча скончылася 5:2, а ў другой было менш дзеяння і скончылася яна з лікам 3:1.

Анатоль Скамарошчанка запрашае гарадзенцаў на юбілейную выставу

|

Аснову экспазіцыі, падрыхтаванай да 60-годдзя гарадзенскага мастака, складуць працы, створаныя цягам апошніх месяцаў.