Іна Соркіна стала лаўрэаткай Узнагароды імя Льва Сапегі

Урачыстае ўзнагароджанне адбудзецца 4 красавіка 2014, у дзень нараджэння Льва Сапегі, у Варшаве. Пра гэта паведамляе адзін з заснавальнікаў узнагароды – Студыюм Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта.

Dzieciuki паўдзельнічаюць у афіцыйным трыб’юце “Песнярам”

|

Гарадзенскі фолк-панк гурт стане адным з 12 аўтараў трыб’юту “Re:Песняры”, ідэю якога ўжо падтрымаў беларускі дзяржаўны ансамбль “Песняры” – пераемнік калектыву Мулявіна.

Пілотны занятак “Мова нанова” сабраў у Гродне каля 100 чалавек. Фота і відэа

| Без катэгорыі

Арганізатары не чакалі такой колькасці чалавек, таму, каб змясціць усіх жадаючых, сустрэчу трэба было тэрмінова пераносіць з офіса Цэнтра “Трэці сектар” у залу ва ўнутраным дворыку па вул. Будзёнага, 48а.

Удзельнік апытання ў Гродне: Памірацца, але Крым будзе рускі…

| Без катэгорыі

Хто вінаваты ў тым, што Расія і Украіна апынуліся перад рэальнай пагрозай вайны? Меркаванні на гэты конт жыхароў Гродна даведваўся карэспандэнт БелаПАН.

Фотафакт: ЗША, НАТА і свастыка

|

У Гродна пачалі з’яўляцца графіці са свастыкамі ды абразамі ў бок Злучаных Штатаў і блоку НАТА.

Піт Паўлаў выступіць з сольным канцэртам у Гродне

|

У межах акустычных вечароў у рэстаране “Тапаз” 23 сакавіка пройдзе сольны выступ лідара N.R.M. Піта Паўлава.

Абвешчаны нацыянальны конкурс журналісцкіх матэрыялаў “Твой стыль”

|

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца маладыя журналісты і журналісты-пачаткоўцы са стажам працы да трох год.

Суд над ваўкавыскім “бандэраўцам” адкладаецца

|

Судовае пасяджэнне, якое павінна разгледзіць адміністратыўны пратакол, складзены супрацоўнікамі Ваўкавыскага РАУС у дачыненні Віталя Гуляка (за правядзенне несанкцыянаванага пікету ў падтрымку Украіны), адкладзены.

У Гродне з-за моцнага ветру на выходныя абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

|

14 сакавіка паветра ў Гродне будзе прагравацца да 10°С, бліжэйшая ноч чакаецца без істотных ападкаў, +3…+5°С.

Надвор’е пачне псавацца ў суботу.

Сёлетняя навуковая канферэнцыя ў межах “Дзён св.Губерта” прысвячаецца Гародні і гарадзенцам

|

VІІ міжнародная навуковая канферэнцыя, якую гарадзенская навуковая супольнасць ладзіць у межах традыцыйных “Дзён святога Губерта”, пройдзе 7-8 лістапада.