Замалёўкi фотапаляўнiчай

Нядзеля – выдатны дзень! А асабліва выдатным ён робіцца з-за знішчальнага і ўсёпаглынальнага віску будзільніка. 10 раніцы. Ледзьве-ледзьве разляпіўшы павекі, сутаргава капаешся ў галаве, спрабуючы ўспомніць падзеі, дзеля якіх ты мог пайсці на такія ахвяры.

Каму – выходныя, а каму i цяжкая праца

|

Абвыклі мы ў навагоднюю ноч сядзець у чаканні цуду за велізарным святочным сталом у коле сям’і і сяброў, адкінуўшы ўсе думкі аб працоўных буднях. А камусьці прыходзіцца адбмовіцца ад святочнага настрою… Прыходзіцца суха-бедна сесці за казённы стол, распакаваць бутэрброды і частавацца гарачай гарбатай.

Фотапагляд Таццяны Данчышынай

|

Праект па распрацоўцы новага элементу экіпіроўкі гарадзенскай міліцыі – шапкі-невідзімкі – даў першыя вынікі. Зараз вучоныя працуюць над тым, каб зрабіць нябачнай і саму шапку…

Гарадзенскiя калядоўшчыкi накалядавлi трох чалавек

| Без катэгорыі

Беларусы багатыя тым, што час калядаў у нас расцягваецца з 25-га снежня практычна да 13-га студзеня. У гэтым годзе, ужо традыцыйна для Гродна, на каталіцкія і праваслаўныя святы былі зладжаны Калядаванні, які скончацца 13-га студзеня. Адметнасцю сёлетняга Калядавання было наведванне прыватных хат і кватэр гарадзенцаў, што не ўваходзяць у кола палітычна актыўных, нацыянальна свядомых ці проста беларускамоўных.

У грукаце рока

| Без катэгорыі

Праўду гавораць, зіма дзіўны час году! Бо не паспела гарадзенская моладзь сустрэць Новы год па старым стылі, як на наступны дзень, 14 студзеня, яе чакала яшчэ адно сапраўднае свята: канцэрт гарадзенскага рока ў «Парламенце». Арганізатарам выступіў такі вядомы калектыў як «Мінерва» (гарадзенскі рок-гурт).

Замежныя юрысты ў абарону гродзенца

|

Адвакаты з Велікабрытаніі, Швейцарыі і Расіі будуць абараняць медалі беларускіх малатабойцаў Івана Ціхана і Вадзіма Дзевятоўскага.

Паступленне ў рэжыме он-лайн

|

Міністэрства адукацыі гатова перайсці на віртуальны прыём дакументаў у ВНУ і сярэдне-спецыяльныя навучальныя ўстановы Беларусі.

Шчаслiвая сотня

Яшчэ адзін дзень завяршыўся, абматаўшыся густой сеткай ліхтароў. Надвор’е не з самых прыемных, але народ па цэнтральнай вуліцы ўсё спяшаецца, не прыкмячаючы адзін аднаго, зрэдку дазваляючы заходзіць у сваю асабістую прастору. І вось менавіта сёння я вырашыла запытацца: «А чаго ў вас 100?».