У пагоні за Кубкам: падрабязней пра перамогу “Нёмана” над БАТЭ (абноўлена)

|

Чарговы раз дружына Сяргея Саладоўнікава даказала, што “Нёман” – вельмі сур’ёзная і няўступлівая каманда. Футбалісты “Нёмана” паказалі гэта ў суботу на гарадзенскім стадыёне, дзе перамаглі чэмпіёна Беларусі з лікам 2:1. І прайшлі далей у Кубку.

Вялікі хакей у Гродне: Беларусь супраць Швайцарыі

|

Такога ўзроўню хакейныя матчы яшчэ не праводзіліся ў Гродне. Сустрэчы беларусаў са швайцарцамі адбудуцца 17 і 18 красавіка ў межах турніра пад назвай Еўрапейскі хакейны выклік.

“Нёман” у фінале!

|

У чарговым матчы паўфіналу са жлобінскім “Металургам” гарадзенцы атрымалі чацвёртую перамогу, якая дазволіла ім выйсці ў фінал. Вырашальную шайбу ў авертайме закінуў Андрэй Коршунаў.

У “Нёмане” папаўненне, а Лара “не гатовы гуляць на вялікім полі”

|

Стала вядома аб падпісанні трох новых гульцоў у лік гарадзенскай каманды. Гэта два латышскія легіянеры – 32-гадовы нападаючы Гіртс Карлсанс і 25-гадовы паўабаронца Ігар Тарасаўс. Таксама далучыўся 27-гадовы вядомы беларускі паўабаронца Андрэй Хачатуран. Тым часам скасаваны кантракт з панамскім атакуючым паўабаронцам Эктарам Іванам Робінсанам Ларам, які так і не згуляў за “Нёман”.

За крок ад фіналу: чарговая перамога гарадзенскіх хакеістаў і жлобінская “гасціннасць”

|

Учора ў Жлобіне прайшла трэцяя паўфінальная сустрэча “Нёмана” і “Металурга”, якая скончылася мінімальнай перамогай гарадзенскай каманды. Адзіную шайбу ў канцоўцы сустрэчы забіў Аляксей Бадун.

Руская мова на майках футбольнага “Нёмана”: што пра гэта думаюць заўзятары

|

Сёння ў штабе гарадзенцаў праходзіла галасаванне з удзелам кіраўніцтва клуба, трэнерскага штаба і гульцоў. У выніку каманда вырашыла, што ў новым сезоне прозвішчы на гульнявых майках будуць, як і раней, нанесеныя на рускай мове. “Твой стыль” даведаўся меркаванні заўзятараў.

Прозвішчы футбалістаў “Нёмана” на майках у гэтым сезоне будуць напісаныя па-руску

Сёння ў час працы гарадзенскіх футбалістаў у трэнажорнай зале прайшло галасаванне па выбару мовы, на якой будуць напісаныя прозвішчы гульцоў на майках у сезоне 2014 года.

Гарадзенскі “Нёман” мацнейшы за “Металург” у першых дзвюх сустрэчах паўфіналу

|

У пятніцу і суботу ў Гродне прайшлі першыя матчы паўфіналу паміж “Нёманам” і “Металургам”. Нагадаем, сустрэлicя фiналicты мінулага першынства. У двух матчах мацней апынуліся хакеісты гарадзенскай каманды. Першая сустрэча скончылася 5:2, а ў другой было менш дзеяння і скончылася яна з лікам 3:1.

“Нёман” у паўфінале. Наступны супернiк – жлобiнскi “Металург”

|

Ва ўчорашнім матчы чвэрцьфіналу хакеісты гарадзенскага “Нёмана” ў Брэсце адолелі мясцовую каманду з лікам 4:3, тым самым дамагліся трэцяй перамогі і забяспечылi сабе выхад у паўфінал.

Серыя працягваецца: “Брэст” у авертайме абыграў “Нёман”

|

Учора ў Брэсце хакеісты гарадзенскага “Нёмана” праводзілі трэці матч плэй-оф і нечакана прайгралі паўднёўцам, дацягнуўшы гульню ў авертайм. Выніковы лік матчу 3:2.