Кітайцы паабяцалі паўдзельнічаць у аўкцыёне па продажу гасцініцы “Гродна”

|

Мемарандум аб удзеле ў конкурсе кітайская дэлегацыя падпісала 16 верасня ў Мінску ў час перамоваў з мінскімі і гродзенскімі партнёрамі. Чарговы аўкцыён, са стартавай цаной у 73 млрд рублёў, адбудзецца 19 кастрычніка, піша Белта.

У Гродне пачынае працаваць Школа сучаснай журналістыкі

|

Пісаць навіны, браць інтэрв’ю, рабіць рэпартажы, а яшчэ — навучыцца фатаграфаваць, здымаць відэа, рабіць інфаграфіку. Усё гэта магчыма ў Школе сучаснай журналістыкі, якая пачынае працаваць у Гродне ўжо ў кастрычніку.

Прагноз надвор’я ў Гродне: 28 верасня – 4 кастрычніка

|

На працягу тыдня тэмпература паветра будзе паступова зніжацца. Тыдзень абяцае быць пахмурным, але з большага сухім.

Фотарэпартаж: на Grodno Fashion Show паказалі вышыкардзіган і маленькую чарапашку-ніндзя

|

Штогадовы фестываль моды Grodno Fashion Show прайшоў 3 кастрычніка ў зале “Радыёхвалі”. Ужо ў трэці раз свае калекцыі гарадзенцам прадставілі маладыя і дасведчаныя мадэльеры, а таксама вядомыя крамы горада. Пакуль прапануем вам вялікую фотасправаздачу, а ў хуткім часе і паўнавартасны рэпартаж з падзеі.

“Беларуская культура – прастора выбару?” Падвоеная прэзентацыя-дыскусія пройдзе ў Гродне

|

Культурніцкіх, грамадскіх, творчых дзеячоў, ініцыятывы і арганізацыі Гродна запрашаюць 13 кастрычніка ў галерэю “Крыга” на незвычайную дыскусійную сустрэчу, якая дасць магчымасць пазнаёміцца з двума цікавымі праектамі для прафесіяналаў у сферы культуры.

Веды і ўменні ад прафесіяналаў сваёй справы: працягваецца набор у Школу сучаснай журналістыкі

|

Пісаць навіны, браць інтэрв’ю, рабіць рэпартажы, а яшчэ — навучыцца фатаграфаваць, здымаць відэа, рабіць інфаграфіку. Усё гэта магчыма ў Школе сучаснай журналістыкі. Набор працягваецца да 18 кастрычніка.

Колькі паверхаў меў Стары замак? Гісторыкі і архітэктары спрачаюцца пра рэстаўрацыю гродзенскага замка

|

Гарачыя спрэчкі разгарэліся вакол праекта рэстаўрацыі Старога замка, які абмяркоўвалі ўдзельнікі канферэнцыі, што прайшла ў Гродне 15-16 кастрычніка. Даследчык Мікола Волкаў лічыць, што аўтары праекта Алег Шымбарэцкі і Уладзімір Бачкоў памыліліся ў некаторых пытаннях.

Гродна ў Instagram: 19-25 кастрычніка 2015

|

У рубрыцы “Гродна ў Instagram” працягваем марафон здымкаў з пажоўклым лісцем. На гэтым тыдні выключны выпадак – у падборцы няма коцікаў. Хочаце патрапіць у рубрыку? Пазначайце вашыя здымкі хэштэгам #hrodnats і станавіцеся нашымі сталымі суаўтарамі!

Гарадзенскія паштовыя скрыні: ад польскіх бляшанак да самапальных бетонных трубак

|

Калі вы лічыце, што асартымент паштовых скрыняў абмяжоўваецца двума тыпамі, якія прадаюцца на пошце, то моцна памыляецеся…

“Твой Стыль” вырашыў задаволіць натуральны інтарэс сваіх чытачоў “зірнуць у чужы гарод” ды глянуць “як там яны жывуць”. Наш фатограф прайшоўся Пярэселкай ды спраўдзіў, якім скрыням аддаюць перавагу тамтэйшыя жыхары.

Крыжыкам па нулікам: Якімі былі б кошты і заробкі, калі б дэнамінацыя здарылася ўжо сёння?

|

З 1 ліпеня 2016 года на беларускіх грошах будзе на 4 нулі менш. Адпаведнае рашэнне 4 лістапада прыняў Нацбанк. Пафантазіруем, якім бы стаў сярэдні месячны заробак беларусаў і прэзідэнта, падатак на дармаедства, кошт на паліва, а таксама якая трагедыя здарылася б з Аляксандрам Саладухай, калі б дэнамінацыя здарылася ўжо сёння.