У Дзень без аўтамабіля ў Гродне адбылося 23 ДТЗ

|

За суткі 22 верасня ў вобласці здарылася 28 дарожных аварый, з іх 23 – у Гродне, паведамілі ў ДАІ рэгіёну.

Відэафакт: мэпінг на фасадзе палаца Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне

|

Дзень беларускага пісьменства ў Шчучыне завяршыўся арыгінальным відэамэпінгам на фасадзе адноўленага палацу ў цэнтры горада. Нядаўна з’явілася якаснае відэа гэтага паказу, у падрыхтоўцы якога прымаў удзел у тым ліку таленавіты гарадзенскі мастак Эміль Зянько.

“Лідсельмаш” выйшаў у элітны раўнд Лігі чэмпіёнаў па футзале

|

Футбалісты з Ліды перамаглі і ў трэцяй сустрэчы групавога турніру, які праходзіў у Венгрыі і прабіліся ў лік 16 наймацнейшых каманд Еўропы.

Каля лютэранскай кірхі пасадзілі першае дрэва новага парку, які з’явіцца ў 2017 годзе

|

Лютэранская грамада Гродна 4 кастрычніка, у дзень падзякі за ўраджай, заклала побач з храмам новы сад. Пакуль што ля ўваходу ў кірху пасаджана толькі адна туя, але да 2017 году з’явіцца цэлы сад.

У Барысаве судзілі футбольных фанатаў: гарадзенца Віталя аштрафавалі на 1,8 млн

|

Роўна ў 16.00 у раённым судзе распачаўся разгляд справы супраць затрыманых на матчы 12 кастрычніка футбольных фанатаў.

Гродна ў Instagram: 12-18 кастрычніка 2015

|

На мінулым тыдні на фота гарадзенцаў восень каляровая пачала ўжо паціху саступаць пазіцыю восені шэрай і маркотнай. Аднак у падборцы традыцыйна захаваліся коцікі і сабачкі, а таксама мы знайшлі адну “Пагоню”. Хочаце патрапіць у рубрыку? Пазначайце вашыя здымкі хэштэгам #hrodnats і станавіцеся нашымі сталымі суаўтарамі!

Першы гарадзенскі квэст-рум, пахаванне лістоты і новае месца для закупаў: топ навін мінулага тыдня

|

Самыя цікавыя навіны мінулага тыдня – у традыцыйным аглядзе “Твайго стыля”.

Польскія мытнікі ў Кузніцы затрымалі кантрабандныя цыгарэты на амаль 190 тысяч еўра

|

Беларускі дальнабойшчык спрабаваў правезці праз мяжу ў адмысловай схованцы 72 тыс. цыгарэт. Ацэначны кошт кантрабанды – больш за 800 тыс. злотых (187 тыс. еўра), паведамілі ў прэс-службе Мытнай палаты ў Беластоку.

Старую памылку на новых беларускіх грошах выправяць цягам бліжэйшых год

|

Новыя беларускія купюры, дзе замест “пяцьдзясят” напісана “пяцьдзесят” былі надрукаваныя яшчэ ў 2008 годзе, калі абавязвалі старыя правілы беларускай мовы. Увесці новы ўзор рубля хацелі яшчэ тады, але перашкодзіў сусветны крызіс, расказалі ў Нацбанку.

Аляксандр Рыбак і Milki выступяць у Гродне ў вопратцы з нацыянальным арнаментам

|

Пераможца Еўрабачання-2009 зноў прыедзе ў Гродна. Гэтым разам ён дасць канцэрт з гуртом Milki, які стварыў адмыслова пад гэтым самы конкурс. Гурт не прайшоў нацыянальны адбор, але Рыбак і надалей займаецца яго прасоўваннем. У складзе гурта ёсць і гарадзенка – Вікторыя Назарко. 

 

Канцэрт адбудзецца 12 лістапада у 19.00 у канцэртнай залі ГрДУ ім. Янкі Купалы.